Народны камісарыят фінансаў БССР

Наро́дны камісарыя́т фіна́нсаў Белару́скай ССР быў утвораны ў студзені 1919 года пад імём Камісарыят фінансаў Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, рэарганізаваны па рашэнні 1 з’езда Саветаў у лютым 1919 года у Народны камісарыят фінансаў ССРБ.

Народны камісарыят фінансаў Беларускай ССР
скарочана — Наркамфін
Герб Социалистической Советской Республики Белоруссии.svg
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 1919
Папярэднія ведамствы аддзел фінансаў Мінгубрэўкома
Аддзел фінансаў Ваенрэўкома БССР
Камісарыят фінансаў Военрэўкома БССР
Дата скасавання 26 сакавіка 1946
Заменена на Міністэрства фінансаў БССР
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Народны камісарыят фінансаў СССР
Вышэйстаячае ведамства Савет Народных Камісараў БССР

ГісторыяПравіць

З утварэннем Літоўска-Беларускай ССР Наркамфін БССР у сакавіку 1919 ліквідуецца, яго функцыі перадаюцца Народнаму камісарыяту фінансаў Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 годзе ствараецца аддзел фінансаў Мінгубрэўкома, які з 1 жніўня 1920 года пераймяноўваецца ў Аддзел фінансаў Ваенрэўкома БССР, а з 26 жніўня ў Камісарыят фінансаў Ваенрэўкома БССР.

У адпаведнасці з прынятымі II з’ездам Саветаў БССР дапаўненнямі да Канстытуцыі Беларускай ССР Камісарыят фінансаў Военрэўкома БССР стаў называцца Народным камісарыятам фінансаў Беларускай ССР (Наркамфін БССР).

У 1946 годзе у адпаведнасці з законам СССР «Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР і Саветаў Народных камісараў саюзных рэспублік і аўтаномных рэспублік у Саветы Міністраў» Народны камісарыят фінансаў БССР ператвораны ў Міністэрства фінансаў БССР.

ДзейнасцьПравіць

Наркамфін кіраваў арганізацыяй фінансавых устаноў на месцах, разгледжваў прадстаўленыя наркаматамі каштарысы выдаткаў, забяспечваў выяўленне безкрэдытных выдаткаў, кантраляваў дзейнасць каштарысна-разліковых і касавых устаноў, праводзіў падаткавую палітыку ў рэспубліцы[1].

У структуры наркамата былі створаны: падаткавае ўпраўленне, бюджэтна-разліковае ўпраўленне, страхавое ўпраўленне, інфармацыйна-інструктарскі аддзел, каштарысная камісія, кіраванне справамі і камітэт цэн[1].

3 лістапада 1924 года III сэсія ЦВК БССР шостага склікання зацвердзіла Палажэнне аб Народным камісарыяце фінансаў БССР[2]. Наркамфін БССР з’яўляўся саюзна-рэспубліканскім органам і падпарадкоўваўся непасрэдна ЦВК БССР, яго Прэзідыуму, СНК і Эканамічнай Нарадзе БССР. Мясцовымі органамі Наркамфіна БССР былі акруговыя фінансавыя аддзелы, фінансава-падатковыя часткі райвыканкамаў і прыпісныя прыходна-расходныя касы[1].

Народны камісарыят фінансаў БССР кіраваў дзейнасцю і арганізацыяй фінансавых устаноў, складаў дзяржаўны бюджэт БССР і кантраліраваў яго выкананне, выконваў дырэктывы Наркамфіна СССР адносна агульнасаюзных падатковых і непадатковых даходаў, забяспечваў спагнанне падаткаў рэспубліканскага і мясцовага значэння, вёў улік дзяржаўнага капіталу, які быў інвеставаны ў дзяржаўныя і змяшаныя прамысловыя, гандлёвыя і крэдытныя прадпрыемствы Беларусі, вёў улік дзяржаўнай, у тым ліку і зямельнай маёмасці БССР, кантраляваў атрымліваемыя даходы і прыбыткі па ёй, забяспечваў нагляд за крэдытнымі ўстановамі рэспубліканскага і мясцовага значэння, працоўнымі касамі і ўстановамі дзяржстраха[3].

Згодна з Палажэннем у апараце Наркамфіна была ўведзена новая структура, якая складалася з упраўленняў (агульнага, бюджэтнага, падатковага, дзяржаўных даходаў, мясцовых фінансаў і фінансава-кантрольнага), валютнага аддзела і фінансава-эканамічнага бюро. Таксама пры Наркамфіне дзейнічалі Упраўленне дзяржаўнага страхавання і Галоўная ашчадная працоўная каса[3].

НаркамыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Органы государственного управления БССР, 1968, с. 38
  2. СУ БССР, 1924, № 25—26, С. 221, 224.
  3. 3,0 3,1 Органы государственного управления БССР, 1968, с. 39
  4. 4,0 4,1 Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 10 лістапада 1927 г. «Аб вызваленні тав. Васілевіча, Івана Антонавіча, ад абавязкаў Народнага Камісара Фінансаў БССР і аб прызначэнні тав. Мікуліча, Васіля Дзмітрыевіча, Народным Камісарам Фінансаў БССР» // Збор законаў i загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi. — Мн.: 1927. — № 42. — С. 537—538.
  5. Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 5 красавіка 1935 г. «Аб прызначэнні тав. Кудзелькі І. Ф. Народным камісарам фінансаў БССР» // Збор законаў i распараджэнняў рабоча-сялянскага ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — Мн.: 1935. — № 17. — С. 15.

ЛітаратураПравіць

  • Органы государственного управления БССР (1919—1967 гг.) (руск.)  / Редкол.: Г. Ф. Басов, В.С. Карпик, В. А. Кучинский. — Мн.: Наука и техника, 1968. — С. 37—41. — 328 с. — 1 460 экз.

СпасылкіПравіць