Народны фронт вызвалення Лівіі

Народны фронт вызвалення Лівіі (НФВЛ; الجبهة الشعبية لتحرير ليبيا)[3] — палітычная і ўзброеная групоўка лівійскіх кадафістаў. Сфармавалася 26 снежня 2016 года[4].

Народны фронт вызвалення Лівіі
араб. الجبهة الشعبية لتحرير ليبيا
Ідэалогія Джамахірыя, Трэцяя сусветная тэорыя
Лідары Саіф аль-Іслам Кадафі[1]
Актыўная ў Лівія
Сфарміравана 26 снежня 2016
Саюзнікі Лівійская нацыянальная армія
Праціўнікі Урад нацыянальнай згоды, Шчыт Лівіі, Рэвалюцыйная брыгада Трыпалі
Колькасць членаў каля 120 чалавек[2] (па даных на 4 кастрычніка 2017)
Удзел у канфліктах грамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020)

У кастрычніку 2017 года НФВЛ пацярпеў паразу ў сутыкненнях з брыгадай рэвалюцыянераў у Трыпалі[5]. 16 кастрычніка трапіў у палон адзін з яе палявых камандзіраў Аль-Мабрука Эніша[5].

У сакавіку 2018 года Саіф аль-Іслам Кадафі, сын загінулага ў 2011 годзе лівійскага лідара М. Кадафі і лідар НФВЛ, заявіў пра свой намер балатавацца на ўсеагульных выбарах 2018 года ў Лівіі ад Народнага фронту вызвалення[1], але выбары былі перанесены на 2019 год.

28 мая 2019 года брыгада Місураты распачала спробу захапіць паўднёвы раён Азізія, кантраляваны прыхільнікамі Джамахірыі. У выніку шматгадзіннага бою, брыгада страціла 19 чалавек забітымі, больш за 30 параненымі, 1 танк Т-55 і 1 бронемашына турэцкай вытворчасці BMC Kirpi II (MRAP) цалкам знішчаны[6].

6 ліпеня 2019 года Народны фронт вызвалення Лівіі далучыўся да ЛНА ў наступленні на Трыпалі[7].

30 верасня ахдабійскі філіял фронту выступіў з заявай, у якой адзначыў прагрэс Лівійскай нацыянальнай арміі супраць фракцый УНА, пацвердзіў падтрымку НВФЛ ЛНА і назваў паўстанне 2011 года турэцка-катарскай змовай[8].

3 лістапада 2019 года ўдзельнікі НВФЛ правялі дэманстрацыю ў Бені-Валідзе[9].

7 лютага 2020 года НВФЛ правёў у Тунісе панэльную дыскусію пад назвай «Роля Туніса ў развязанні лівійскага крызісу паміж замежнымі інтэрвенцыямі і глыбінёй прыналежнасці», на якой члены партыі абмеркавалі сітуацыю з бяспекай у Лівіі ў святле грамадзянскай вайны, а таксама асцярогі замежнай ваеннай інтэрвенцыі ў Лівіі. У мерапрыемствы прынялі ўдзел шэраг туніскіх палітычных партый[10].

Заўвагі правіць

  1. а б In Saif hands: Gaddafi's son to run for Libya president. The New Arab (19 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 6 October 2018.
  2. Tripoli Revolutionaries Brigade fights off Gaddafi loyalists south of the capital. The Libya Observer (4 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 6 October 2018.
  3. Fetouri, Mustafa. Gadhafi supporters arrested during peace talks in Tripoli. Al-Monitor (25 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 6 October 2018.
  4. H.A on Twitter. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 6 кастрычніка 2018.
  5. а б Tripoli-based Special Deterrent Force apprehends Gaddafi-loyal armed group. The Libya Observer (16 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 6 October 2018.
  6. Бой за Триполи.
  7. Tobruk MP claims terrorists from Turkey support Tripoli government against Haftar (англ.)(недаступная спасылка). Uprising Today (6 ліпеня 2019). — «There are also reports that the Popular Front for the Liberation of Libya, a pro-Jamahiriya resistance organisation led by Saif al-Islam al-Gaddafi, the son of Brotherly Leader Muammar al-Gaddafi who was overthrown and murdered in 2011, is supporting the Tobruk-based forces.»  Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2019. Праверана 6 ліпеня 2019.
  8. In memory of the day of fulfillment.. Popular Front at ajdabiya: Saif al-Islam diagnosed the crisis since 2011, the last solution (англ.)(недаступная спасылка). وكالة الجماهيرية للانباء " أوج " (1 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2020. Праверана 22 лістапада 2019.
  9. Supporters of Qaddafi Flag Rises in North of Libya. english.iswnews.com (3 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 November 2019. Праверана 4 November 2019.
  10. Tunisia - Foreign intervention and civil war in Libya at the discussion table of political parties(недаступная спасылка). arab24.com (8 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 23 лютага 2020.

Спасылкі правіць