Нарчы

вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Нарчы́[1] (трансліт.: Narčy, руск.: Нарчи) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.

Вёска
Нарчы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Аўтамабільны код
4
СААТА
4258813134
Нарчы на карце Беларусі ±
Нарчы (Беларусь)
Нарчы
Нарчы (Гродзенская вобласць)
Нарчы

ГісторыяПравіць

Вядома з XIX стагоддзя як вёска ў Лябёдскай воласці Лідскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, уладанне Грабоўскіх. Па звестках 1905 года, меліся 112 дзесяцін зямлі.

Па выніках Рыжскай мірнага дагавора 1921 года вёска апынулася ў Вялікалябёдскай гміне Лідскага, потым Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

У выніку пахода Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 12 кастрычніка 1940 года паселішча ўвайшло ў склад Халечынскага сельсавета Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР.

20 верасня 1944 года Нарчы ўвайшлі ў склад Гродзенскай вобласці, з 17 красавіка 1962 года — у Шчучынскім раёне. 23 сакавіка 1964 года паселішча перададзена Гардзееўскаму сельсавету, які 1 жніўня 1966 года быў перайменаваны ў Мажэйкаўскі.

У студзені 1951 года ўтвораны калгас «Паведамленне». З красавіка 1951 года — у складзе калгаса імя Шверніка, з 1957 года — у саўгасе «Вялікае Мажэйкава» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы.

Па дадзеных 2001 года працавала крама. У 2016 годзе населены пункт быў перададзены ў склад Васілішкаўскага сельсавета[2].

7 красавіка 2020 года ад палу сухой травы згарэла большая частка вёскі — 20 хат[3].

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 8 дамоў, 71 жыхар.
  • XX стагоддзе: 1905 год — 139 жыхароў; 1921 год — 33 двары, 138 жыхароў; 1940 год — 44 двары, 193 жыхары.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 26 двароў, 49 жыхароў; 2009 год — 19 жыхароў[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 203 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области. (руск.) 
  3. На Шчучыншчыне ад палу травы згарэла большая частка вёскі.. Радыё Свабода (7 красавіка 2020). Праверана 09.04.2020.
  4. Насельніцтва Гродзенскай вобласці па выніках перапісу 2009 года(руск.) . Праверана 08.04.2020.

ЛітаратураПравіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.— 592 с.: іл. ISBN 985-11-0218-0. — С. 556.

СпасылкіПравіць