Нарымонт Гедзімінавіч
Нарымонт-Глеб Гедзімінавіч (Нарымунт, Нарымант; ~1295 — 2 лютага 1348) — князь полацкі (1333/1334—1345).
Нарымант | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Партрэтная фантазія польскага мастака XVIII ст. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Воін | ||||||
Пераемнік | Андрэй Альгердавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гедзімін | ||||||
Пераемнік | Васіль Нарымонтавіч | ||||||
Нараджэнне | 1294 | ||||||
Смерць | 2 лютага 1348 | ||||||
Род | Гедзімінавічы | ||||||
Бацька | Гедзімін або Від | ||||||
Маці | Еўна | ||||||
Дзеці | Патрыкей Нарымонтавіч[d], Юрый Нарымонтавіч[d], Васіль Нарымонтавіч і Аляксандр Нарымонтавіч[d] | ||||||
![]() |
Другі сын вял.кн. Гедзіміна. Упершыню згадваецца пад 1331 года, калі Гедзімін затрымаў на Валыні наўгародскага архіепіскапа Васіля і адпусціў толькі з умовай абрання Нарымонта князем у Ноўгарадзе.
Прыбыў у Ноўгарад кастрычнікам 1333 года, атрымаў у кармленне Ладагу, Арэшак, Карэлу і палову Капор’я. Каля 1335 паехаў з Ноўгарада, хутчэй за ўсё, каб заняць полацкі сталец пасля смерці князя Воіна. Пакінуў у Ноўгарадзе намеснікам свайго сына Аляксандра.
У 1338 годзе адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам для адбіцця шведскай агрэсіі і нават адклікаў Аляксандра з Арэшка. Намеснікі Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348 года. Каля 1338 года разам з полацкім епіскапам Рыгорам падпісаў дагавор з Рыгай[1]. Ускосна згадваецца як полацкі кароль у дагаворы Смаленска з Рыгай (каля 1340).
Паводле Летапісца вялікіх князёў літоўскіх па Гедзіміне атрымаў Пінскае княства «зо всеми околичностями над Припетю рекою аж до Днепра», якое заставалася і за яго нашчадкамі — Нарымонтавічамі да канца XIV ст. У 1341—1345 гадах быў буйнейшым землеўладальнікам і, відаць, найуплывовейшым князем ВКЛ. Супраць яго і вял.кн. Яўнута выступілі браты Альгерд і Кейстут. Пасля заняцця Альгердам вялікакняскага стальца (1345) Нарымонт уцёк да залатаардынскага хана Джанібека, а Альгерд перадаў Полацкае княства свайму сыну Андрэю. Нарымонт вярнуўся ў ВКЛ каля 1346 года, у 1347 годзе браў удзел у паходзе супраць Тэўтонскага ордэна, загінуў у бітве на рацэ Стрэве (2.2.1348).
Зноскі
- ↑ Захаваўся толькі дадатак пра вольны гандаль. Дагавор раней памылкова датаваўся 1330 годам.
ЛітаратураПравіць
- Белы А. Нарымонт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 349-350. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Scriptores Rerum Prussicarum. II. Leipzig, 1863. ss. 75, 511.
- Сапунов А. Река Западная Двина. Витебск, 1893. сс. 276—277.
- Puzyna J. Narymunt Giedyminowicz // Miesiecznik Heraldyczny. R. 9, 1930. № 3.
- Tenże. Potomstwo Narymunta Giedyminowicza // Miesiecznik Heraldyczny. R. 11, 1932. № 10.
- Новгородская первая летопись. М.-Л., 1950. сс. 345, 349.
- ПСРЛ. Т. 25. М.-Л., 1949. сс. 170—176; Т. 32. М., 1975. сс. 41, 68, 138. Т. 35. М., 1980. сс. 68, 85, 97 і інш.
- Полоцкие грамоты XIII—начала XIV вв. Сост. А. Хорошкевич. Вып. 1. М., 1977. сс. 39—41; Вып. 3. М., 1980. сс. 127—132.
- Krupa K. Książęta litewscy w Nowogrodzie Wielkim do 1430 r. // Kwartalnik historyczny. R. C. 1993. № 1.
- Сідаровіч В. М., Касюк А. Ф. Пячатка князя Глеба Нарымонта XIV ст. з в. Стары Капыль // Беларуская даўніна, 2016.