Насарогі (Rhinocerotidae) — сямейства няпарнакапытных.

Насарогі

Белы насарог
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhinocerotidae (Gray, 1821)

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  624916
NCBI  9803
EOL  1669
FW  43187

Вядомы з эацэну (каля 45 млн гадоў назад). Выдзяляецца 4 роды, 5 відаў.

Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Азіі і Афрыцы. Жывуць у трапічных лясах, саваннах, прыбярэжных зарасніках, на балотах. Трымаюцца паасобна, парамі або невялікімі групамі. Найбольшы буйны від — афрыканскі белы насарог.

Даўжыня да 5 м, вышыня ў карку да 2 м, маса да 5 т. Скура тоўстая, цёмна-шэрая, амаль без валасоў. Тулава масіўнае, ногі кароткія, трохпальцыя. На канцах пальцаў капыты, з якіх сярэдні самы вялікі. Шыя кароткая, вочы маленькія. На лбе і пераноссі рогі (1 ці 2, у насарога чорнага — часам да 5), размешчаныя адзін за адным; іх аснову складае патоўшчаная, арагавелая скура. Даўжыня пярэдняга рога дасягае 1,58 м. Нюх і слых развітыя, зрок слабы.

Расліннаедныя. Нараджаюць 1—2 дзіцяняці раз у 2—3 гады.

Усе віды насарогаў занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Літаратура

правіць