Насельніцтва Егіпта

Егіпет з'яўляецца трэцяй па колькасці насельніцтва краінай Афрыкі і першай у арабскім свеце і на Блізкім Усходзе. У пераважнай большасці сваёй каля 100 мільёнаў жыхароў краіны [1] жывуць каля берагоў ракі Ніл, у суцэльна асвоенай вобласці плошчай каля 40 тысяч км², адзінай, дзе маюцца ворныя землі. Вялікія плошчы пустыні Сахары з'яўляюцца маланаселенымі. Меней за палову егіпцян жывуць у гарадах, найбольш густанаселенымі цэнтрамі з'яўляюцца гарады Каір і Александрыя, а таксама іншыя гарады ў даліне і дэльце Ніла. У пачатку нашай эры Егіпет стаў адным з важнейшых цэнтраў хрысціянства, аднак сёння гэта пераважна мусульманская краіна.

Дэмаграфія правіць

 
Полава-ўзроставая піраміда, 2017

Калі Напалеон высадзіўся на егіпецкую зямлю, тут пражывала каля 3 млн. чалавек. А сёння ў Егіпце жыве каля 100 млн чалавек. Праўда, з іх каля 3 — 3,5 млн чал. стала працуюць за мяжой. Імклівы рост насельніцтва краіны пачаўся ў 1970-я, дзякуючы поспехам медыцыны і ўкараненню ў сельскай гаспадарцы дасягненняў зялёнай рэвалюцыі. У 2010-х тэмпы росту насельніцтва застаюцца вельмі высокімі — да 2,5 % у год. У 2018 нараджальнасць склала 28,8 на 1000 чалавек, смяротнасць — 4,5. Гэта абумоўлівае надзвычайна маладую ўзроставую структуру: каля 33,5 % насельніцтва складаюць дзеці і падлеткі да 15 гадоў.[2]

Этнічны склад правіць

 
Бедуіны пякуць хлеб

Этнічны склад аднастайны, 98 % насельніцтва — арабы. З іх 92 % складаюць егіпцяне — тытульная нацыя; астатняе прыходзіцца на эмігрантаў з арабскіх краін, пераважна з Судана. Некаторыя мігранты прыбылі нядаўна, сямейная гісторыя іншых на егіпецкай зямлі налічвае ўжо шмат пакаленняў. Да арабаў таксама адносяцца і традыцыйна качавыя бедуіны, што жывуць ва ўсодніх пустынях і на Сінайскім паўвостраве. Зрэшты, сёння і яны вядуць аседлы лад жыцця.

Нягледзячы на нешматлікасць нацыянальный меншасцяў (2 %), іх склад і геаграфія даволі стракатыя. З даўніх часоў у Егіпце жывуць туркі, грэкі і абазіны. Берберамоўныя сіванцы насяляюць аазіс Сіва на крайнім захадзе Егіпта. Невялікімі групамі ў даліне Ніла пражываюць нубійцы. Плямёны беджа канцэнтруюцца на крайнім паўднёвым усходзе.

Мовы правіць

Дзяржаўная і галоўная гутарковая мова — арабская. Вышэй за Каір распаўсюджаны саідскі дыялект арабскай мовы. Копцкая мова, на якой размаўляла даарабскае насельніцтва, перастала ўжывацца да ХІХ ст, але застаецца мовай набажэнстваў у Копцкай праваслаўнай царкве Александрыі. Нацыянальныя меншасці шырока карыстаюцца сваімі мовамі. У школах вядзецца вывучэнне еўрапейскіх моваў: англійскай, французскай, італьянскай.

Рэлігія правіць

Іслам правіць

 
Старажытная мячэць у Каіры

Егіпет з'яўляецца пераважна мусульманска-суніцкай краінай з ісламам у якасці дзяржаўнай рэлігіі. Доля прыхільнікаў розных рэлігій з'яўляецца спрэчнай тэмай у Егіпце. Каля 90 % насельніцтва вызначаюць іслам[3][4]. Значная колькасць егіпецкіх мусульман таксама прытрымліваюцца суфійскіх ордэнаў[5], а таксама маецца шыіцкая меншасць.

Іслам з'яўвіўся ў Егіпце ў VII стагоддзі, а Егіпет ператварыўся ў цэнтр палітыкі і культуры ў мусульманскім свеце. У часы панавання Анвара Садата іслам стаў афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй, а шарыят асноўнай крыніцай права[6].І сёння іслам адыгрывае важную ролю ў жыцці большасці егіпецкіх мусульман. Ісламскі заклік да малітвы гучыць пяць разоў на дзень, і мае нефармальны эфект на рэгуляванне тэмпаў усяго, ад бізнесу да сродкаў масавай інфармацыі і забаў. Каір славіцца сваімі шматлікімі мінарэтамі і мае неафіцыйную назву «горад 1000 мінарэтаў»[7]. Маюцца ў Каіры і хрысціянскія цэрквы.

Хрысціянства правіць

 
Мільёны егіпцян прытрымліваюцца хрысціянскай веры, як члены копцкай праваслаўнай царквы Александрыі.

У Егіпце існуе значная хрысціянская меншасць, якае складае ад 5 % да 10 % насельніцтва[8][9]. Больш за 90 % егіпецкіх хрысціян належаць да копцкай праваслаўнай царквы ў Александрыі[10]. Іншыя егіпецкія хрысціяне з'яўляюцца прыхільнікамі копцкай каталіцкай царквы, евангеліцкай царквы Егіпта і шэрагу пратэстанцкіх дэнамінацый. Хрысціянскія абшчыны размешчаны ў асноўным у гарадскіх раёнах Каіра і Александрыі.

Копцкія хрысціяне сутыкаюцца з дыскрымінацыяй на розных узроўнях дзяржаўнай улады, пачынаючы ад непрапарцыйнага прадстаўніцтва ў міністэрствах, і сканчаючы законамі, якія абмяжоўваюць іх магчымасці на будаўніцтва або рамонт царквы[11]. Копцкія хрысціяне мінімальна прадстаўлены ў праваахоўных органах, органах дзяржаўнай бяспекі і дзяржаўнай службе, а таксама падвяргаюцца дыскрымінацыі на рынку працы на аснове іх рэлігіі[11]. Копцкія абшчыны, а таксама некалькі актывістаў па абароне правоў чалавека і інтэлігенцыі, сцвярджаюць, што колькасць хрысціян на пасадах ва ўрадзе не прапарцыйна колькасці храсціянскіх вернікаў.

Размяшчэнне і рассяленне насельніцтва правіць

 
Гіза

З-за засушлівага клімату Егіпта, населеныя пункты сканцэнтраваны ўздоўж вузкай даліны Ніла і ў яго дэльце, а гэта азначае, што каля 99 % насельніцтва выкарыстоўвае толькі каля 5,5 % ад агульнай плошчы зямель[12]. Шчыльнасць у населеных раёнах — 1,5 — 2 тыс. чал. на 1 кв. км, што робіць прынільскую частку Егіпта падобнай да Бангладэш. Даволі густа заселена і зона Суэцкага канала. Узровень урбанізацыі (42,7 %) нехарактэрна нізкі для Паўночнай Афрыкі, што звязана з надзвычайнай канцэнтрацыяй сельскага насельніцтва ў даліне Ніла. Дзве найвялікшыя агламерацыі — Каір (20,1 млн чал) і Александрыя (5,1 млн).[13] Сяляне Егіпта, так званыя фелахі складаюць асобную дэмаграфічную групу.

Зноскі

  1. «Population Clock» Архівавана 23 ліпеня 2011.. Central Agency for Public Mobilization and Statistics. 16 April 2011.
  2. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/eg.html Архівавана 24 чэрвеня 2016.
  3. «Background Note: Egypt». United States Department of State Bureau of Near Eastern Affairs. 10 November 2010.
  4. «Mapping The Global Muslim Population» Архівавана 25 ліпеня 2013. (PDF).
  5. Hoffman, Valerie J. «Sufism, Mystics, and Saints in Modern Egypt». University of South Carolina Press, 1995.
  6. «Egypt» Архівавана 20 снежня 2011.. Berkley Center for Religion, Peace, and World Affairs.
  7. Robin Barton (19 February 2001). «Cairo: Welcome to the city of 1,000 minarets». London: The Independent.
  8. «Egypt from „The World Factbook“» Архівавана 26 снежня 2018.. American Central Intelligence Agency (CIA).
  9. «Egypt from „Foreign and Commonwealth Office“». Foreign and Commonwealth Office -UK Ministry of Foreign Affairs. 15 August 2008.
  10. «Who are the Christians in the Middle East?». Betty Jane Bailey.
  11. а б «Christianity's Modern-Day Martyrs: Victims of Radical Islam — Rising Islamic Extremism Is Putting Pressure on Christians in Muslim Nations». Abcnews.go.com.
  12. «Land use and Coastal Management in the Third Countries: Egypt as a case» (PDF).
  13. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/eg.html Архівавана 24 чэрвеня 2016.