Насельніцтва Сінгапура

Насельніцтва Сінгапура складае амаль 5,9 млн чалавек, з якіх 3,9 млн нарадзіліся тут і з'яўляюцца грамадзянамі. Імігранты пераважна кітайскага, малайскага і індыйскага паходжання. Абсалютная большасць сінгапурцаў жыве на востраве Сінгапур, на астатніх астравах пастаянна пражываюць ўсяго некалькі тысяч чалавек. Не маючы ні сельскай, ні прыроднай мясовасці, Сінгапур з’яўляецца адной з самых шчыльназаселеных краін свету, саступаючны толькі Манака; і максімальны ўзровень урбанізацыі — 100 %. З-за недахопу зямлі ў Сінгапуры, у адрозненне ад іншых развітых краін, не атрымала развіцця катэджная забудова. 80 % насельніцтва жывуць у шматпавярховых дамах.

Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Дынаміка колькасці насельніцтва правіць

У Сінгапуры з часу набыцця незалежнасці назіраецца няўхільны і хуткі прырост насельніцтва. У 2017 лічба прыросту склала 1,82%, і пасля гэтай амаль што "афрыканскай" лічбы будзе дзіўна пачуць, што сумарны каэфіцыент нараджальнасці сярод грамадзян Сінгапура складае ўсяго 0,8 (апошняе месца ў свеце). Справа ў тым, што больш чым на дзве траціны прырост забяспечаны міграцыйным прытокам. Каля 43 % сучаснага насельніцтва краіны нарадзіліся за мяжою. Таксама ў Сінгапуры адзін з самых нізкіх у свеце паказчыкаў смяротнасці (3,5 на тысячу), што звязана з перавагай насельніцтва ў працаздольным узросце і высокай працягласцю жыцця (85 гадоў, трэцяе месца ў свеце). Узрост сярэднестатыстычнага сінгапурца — 34,6 гадоў.[1].

Этнічны склад правіць

Насельніцтва краіны вельмі разнастайнае ў этнічным плане. Паводле перапісу 2010 года, этнічны склад:

  • кітайцы — 74,1 %
  • малайцы — 13,4 % (сюды адносяцца і малайцы і інданезійцы)
  • індусы — 9,2 % (пакістанцы, індыйцы, бангладэшцы, шры-ланкійцы)
  • іншыя — 3,3 %.

Перапіс 2010 года дазволіў сінгапурцам з мяшанаю кроўю заяўляць аб прыналежнасці да некалькіх нацый, абіраючы галоўную і дадатковую.

Мовы правіць

Паводле апытання аб мове, на якой сінгапурцы размаўляюць дома (2015) на першым месцы — кітайская (34,9% на мандарынскай кітайскай, 12,2 — на іншых гаворках), на другім — англійская (35 %), на трэцім малайская (10 %), на чацвёрнтым — тамільская (3,3 %). Усе чатыры самыя папулярныя мовы ў Сінгапуры з'яўляюцца афіцыйнымі.[2]. Размоўная англійская моцна адрозніваецца ад літаратурнай і мае назву "сінгліш" (ад singapore english). Гэтая лінгвістычная з'ява не ўхваляецца ўрадам.

Рэлігійны склад правіць

 
Будысцкі храм і музей у сэрцы Чанатауна

Рэлігійны склад насельніцтва (дадзеныя на 2015) таксама разнастайны:

Доля будыстаў у ХХІ ст паступова скарачаецца, вага хрысціян і атэістаў узрастае. Pew Research Center назваў краіну самай канфесійна-стракатай нацыяй.

Пасля нацыянальных канфліктаў 1960-х гадоў урад стаў больш уважліва ставіцца на міжнацыянальных праблемаў і абвясціў прынцып гармоніі, якому падпарадкоўваюцца сістэма адукацыі, жыллёвая сфера, войска і іншыя дзяржаўныя ўстановы. З 1970-х гадоў міжнацыянальныя канфлікты спыніліся. У мэтах садзейнічання сацыяльнай згуртаванасці 21 ліпеня штогод святкуецца Дзень расавай гармоніі.

Зноскі