Насенныя расліны

Насе́нныя раслі́ны, або сперматафіты (лац.: Spermatóphyta) — вышэйшыя (сасудзістыя) расліны, што утвараюць насенне. Да насенных раслін адносяць голанасенныя і пакрытанасенныя, або кветкавыя расліны. Іншыя вышэйшыя расліны: дзеразападобныя, мохападобныя, папараці, хвошчападобныя, псілотавыя і рыніяфіты насення не утвараюць. У насенных раслін гаметафіт рэдукаваны і развіваецца на спарафіце. Размнажэнне насеннем — прагрэсіўнае прыстасаванне ў параўнанні з размнажэннем спорамі. Адыгрываюць важную ролю ва утварэнні расліннага покрыва Зямлі і ў гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Група раслін

Расліна з самым буйным насеннем — Lodoicea maldivica (сейшэльская пальма, ці «марскі какос»): плод, які змяшчае адзінае насенне, вырастае да 50 см у папярочніку і важыць да 30 кг
Назва
Насенныя расліны
Статус назвы
Састарэлы таксанамічны
Лацінская назва
Spermatophyta
Бацькоўскі таксон
Падцарства Spermatophytes
Прадстаўнікі
Выявы на ВікісховішчыВыявы на Вікісховішчы

Літаратура правіць

Спасылкі правіць