Настальгія (фільм)
«Настальгія» (італ.: Nostalghia) — мастацкі фільм Андрэя Таркоўскага 1983 года. Атрымаў прыз за найлепшую рэжысуру на Канскім фестывалі 1983 года. Аўтары сцэнарыя: Андрэй Таркоўскі, Таніна Гуэра.
Настальгія | |
---|---|
італ.: Nostalghia[1] | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 121 хв. |
Бюджэт | 500 000 £ |
Краіна | |
Мова | італьянская мова і руская |
Год | май 1983[2], 20 студзеня 1984[3], 17 мая 1983[4], 2 чэрвеня 1983[4], 5 кастрычніка 1983[4] і 8 студзеня 1984[4] |
IMDb | ID 0086022 |
Сюжэт
правіцьРускі пісьменнік Андрэй Гарчакоў прыбывае ў Італію для вывучэння біяграфіі рускага кампазітара XVIII стагоддзя Паўла Сасноўскага (яго прататып — Максім Беразоўскі). Ён і яго перакладчыца Яўгенія прыязджаюць у кляштар, што ў Таскане. Там яна бачыць фрэскі П’ера дэла Франчэска. Андрэй застаецца ў машыне. Вакол яго Валь д’Орча. Ён хоча вярнуцца ў Расію. Але пэўныя акалічнасці перашкаджаюць яму. Потым яны едуць у гасцініцу. Яна здзіўленая, што Андрэй не хоча спаць з ёю і абражае яго, сцвярджаючы, што мае лепшага каханка.
У мясцовай водалячэбніцы ў гонар Кацярыны Сіенскай Андрэй знаёміцца з вар’ятам Даменіка. Апошні мае неадчэпную думку — прайсці з запаленай свечкай праз мінеральную крыніцу і тым самым выратаваць Свет. Яны збліжаюцца ад пакутлівай для іх адзіноты і неразумення з боку навакольных. Гуляючы 9 сімфонію Бетховена, Даменіка гаворыць, што матэматыкі памыляюцца, бо 1+1 — гэта не 2, але і не 1, і даказвае гэта дзвюма кроплямі аліўкавага алею. Пазней Андрэй даведаўся, што гэты чалавек жыў у лякарні для псіхічна хворых і выйшаў адтуль пасля краху фашызму. Пасля той замкнуў сваю сям’ю ў доме, каб уратаваць ад канца свету, пакуль іх не вызваліла мясцовая паліцыя, і цяпер ён жыве на вуліцы.
Падчас абстрактнага сну Андрэй бачыць іх усіх разам, перакладчыцу, сваю жонку і Мадонну. Андрэй заканчвае даследаванні і хоча вярнуцца ў Расію. Яўгенія з’язджае і потым тэлефануе яму з Рыма, кажучы, што выпадкова спаткала Даменіка на нейкім мітынгу, і той хоча, каб Андрэй прайшоў са свечкай сам. Перакладчыца паяўляецца са сваім каханкам Віторыа, які, здаецца, зусім ёй не цікавіцца і да таго ж замяшаны ў сумніўных бізнес афёрах. Андрэй ідзе ў перасохлы басейн. Але прайсці з запаленай свечкай ад аднаго канца да другога не вельмі проста. Яго сэрца недастаткова чыстае, каб свечка гарэла. У гэты час Даменіка, стоячы на коннай статуі, прамаўляе пра сусветнае братэрства людзей і любоў да прыроды. Ён грае сімфонію № 9 і падпальвае сябе. Тым часам Андрэю ўдаецца прайсці са свечкай цераз басейн.
У ролях
правіць- Алег Янкоўскі — Гарчакоў
- Эрланд Юсефсан — Даменіка
- Даміцыяна Джардана — Эўджэнія
- Патрыцыя Тэрэна — жонка Гарчакова
- Лаўра дэ Маркі — пакаёўка
- Дэлія Бакарда — жонка Даменіка
- Мілена Вукотыч
і іншыя
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ https://web.archive.org/web/20160604110828/https://worldcinemaspa.org/2014/09/06/nostalghia-1983-cinematic-poetry/
- ↑ https://www.filmdienst.de/film/details/33132/nostalghia
- ↑ а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 3 ліпеня 2022.
- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ FilmAffinity — 2002.