Анастасія Аляксандраўна Новікава
Анастасія Аляксандраўна Новікава (нар. 16 лістапада 1981) — беларуская цяжкаатлетка.
Анастасія Новікава | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Поўнае імя | Анастасія Аляксандраўна Новікава |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка |
Клуб | «Дынама» |
Нарадзілася |
16 лістапада 1981 (42 гады) Жодзіна, БССР |
Грамадзянства | |
Трэнеры | Віктар Шылай |
Рост | 150 см |
Вага | 53 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзеючая рэкардсменка Еўропы ў вагавых катэгорыях да 53 кг і да 58 кг[1].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах яна заняла пятае месца ў жаночай вагавай катэгорыі да 53 кг.
Чэмпіёнка свету 2011 года ў вагавай катэгорыі да 58 кг.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Анастасія Новікава атрымала бронзавы медаль у жаночай вагавай катэгорыі да 53 кг. Але паўторнае даследаванне яе допінг-пробы выявіла наяўнасць забароненых рэчываў дэгідрахлорметылтэстастэрону (турынаболу) і станазалолу. 26 кастрычніка 2016 Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб пазбаўленні яе (сярод дзевяці спартсменаў) медалёў летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне за ўжыванне допінгу.
Чэмпіёнка Беларусі 2012 года ў вагавай катэгорыі да 63 кг.
У 2016 Анастасія Новікава дыскваліфікавана на 4 гады за ўжыванне забароненых прэпаратаў. Афіцыйнай прычынай дыскваліфікацыі паказана выяўленне ў пробах метабаліту дэгідрахлорметылтэстастэрону.
Зноскі
- ↑ EWF — European Weightlifting Federation Архівавана 14 лістапада 2011.
Спасылкі
правіцьСтаронка аб Новікавай на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне