Настасся Пятроўна Лазебная

Настасся Пятроўна Лазебная (Стася Наркевіч) (нар. 28 чэрвеня 1952 г., вёска Куляшы, Мінская вобласць) — беларускі празаік.

Настасся Пятроўна Лазебная
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1952(1952-06-28) (71 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

У 1970 годзе скончыла Хоўхлаўскую сярэднюю школу, у 1973 годзе — студыю выяўленчага мастацтва пры Маладзечанскім доме народнай творчасці. Працавала мастаком-афарміцелем на заводзе «Спадарожнік», потым у гандлі, будаўнічым трэсце. Вучылася ў БДУ на факультэце журналістыкі.

У 1981 годзе з сям’ёй пераехала ў Віцебск, працавала ў абласной газеце «Віцебскі рабочы», потым у газетах «Рабочае слова», «Кімавец».

З 1995 года — рэдактар газеты «Кімавец». У 2003 годзе зарэгістравала жаночую газету «Анастасія», дзе стала выдаўцом і галоўным рэдактарам. Паралельна з выданнем асабістай газеты, якая праіснавала да 2010 года, рэдагавала газету «Мы і час» ВДУ імя П. М. Машэрава. Сябра Беларускага саюза журналістаў. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Аўтар зборнікаў апавяданняў «Настальгія» (выдавецтва «Чатыры чвэрці»), казкі «Неверагодныя здарэнні на неверагоднай планеце» ў зборніку аўтарскіх казак «Залаты талер» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), у 2013 годзе выйшла кніжка казка-размалёўка «Віялета, бабулечка і чароўны дроцік» (выдавецтва «Чатыры чвэрці»). У гэтым жа годзе выйшла кніга вершаў «Ты зразумей мяне такую…».