Наступленне талібаў (2021)
Наступленне талібаў 2021 года — наступальная аперацыя руху «Талібан» падчас вываду амерыканскіх войскаў з Афганістана. Да 12 ліпеня афганскія ўлады страцілі 139 раёнаў краіны, а таксама другі па велічыні горад Кандагар. 15 жніўня талібы ўваходзяць у сталічны Кабул, што азнаменавала завяршэнне грамадзянскай вайны ў Афганістане.
Наступленне талібаў | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна ў Афганістане (2001—2021) | |||
Дата | 1 мая—15 жніўня 2021 | ||
Месца | Афганістан | ||
Вынік | Падзенне Кабула | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Храналогія
правіцьУ маі месяцы талібы захапілі 15 раёнаў, у тым ліку Нірх і Джалрэз ў правінцыі Майдан-Вардак[11][12][13][14]. Сярод захопленых месцаў была плаціна Дахла ў правінцыі Кандагар, другая па велічыні плаціна Афганістана[15][16].
У чэрвені талібы захапілі 69 раёнаў і ўвайшлі ў гарады Кундуз і Кулі-Хумры[11][17][18][19]. Тым часам горад Мазары-Шарыф быў абложаны баевікамі[20]. Сярод месцаў, захопленых талібамі, апынуўся галоўны памежны пераход Афганістана з Таджыкістанам і раён Сайдабад у правінцыі Майдан-Вардак, які называюць варотамі ў сталічны Кабул[21][22]. Што тычыцца абсталявання, талібы захапілі 700 грузавікоў і «хамераў» афганскіх сілавікоў, а таксама дзесяткі бронетранспарцёраў і артылерыйскіх сістэм[23].
19 чэрвеня прэзідэнт Ашраф Гані змяніў кіраўніка штаба афганскай арміі, міністраў абароны і ўнутраных спраў[24].
9 ліпеня прадстаўнік талібаў заявіў, што групоўка «кантралюе 85% тэрыторыі Афганістана»[25].
10 ліпеня талібы захапілі раён Панджваі ў правінцыі Кандагар[26]. Па стане на 12 ліпеня баевікі ўзялі 55 раёнаў і ўвайшлі ў другі па велічыні горад Афганістана, Кандагар[27][28]. Памежныя пераходы Таргунды з Таджыкістанам і Іслам-Кала з Іранам былі таксама захоплены. У Іслам-Кала некаторыя супрацоўнікі службы бяспекі і мытні беглі ў Іран, ратуючыся ад талібаў[29][30]. Па словах прадстаўніка АДКБ, каля 1500 афганскіх салдат дэзертыравалі ў Таджыкістан[10].
12 ліпеня Осцін Мілер сышоў са сваёй пасады камандуючага сіламі ЗША і НАТА ў Афганістане[31].
14 ліпеня афганскі памежны пункт у Спін-Балдаку на мяжы з Пакістанам быў захоплены талібамі[32].
21 ліпеня ВПС ЗША нанеслі апошнія авіяўдары па пазіцыях талібаў у Афганістане[33].
25 ліпеня амерыканскі генерал Кэнэт Макензі, кіраўнік Цэнтральнага камандавання УС ЗША, знаходзячыся з візітам у Кабуле заявіў, што, калі талібы працягнуць свае наступленне, ЗША абавязкова адновяць нанясенне па іх паветраных удараў[34].
На пачатак жніўня афганскія талібы ўтрымлівалі амаль 200 раённых цэнтраў з 417. Пры гэтым у астатніх раёнах краіны таксама адзначалася іх сталая прысутнасць[35]. Не задавальняючыся кантролем сельскай мясцовасці, яны прыступілі да аблогі буйных гарадоў[36].
14 жніўня талібы занялі горад Мазары-Шарыф. З буйных гарадоў у руках урада застаўся толькі Кабул[37]. Паведамляецца, што многія падраздзяленні афганскай арміі здаюцца Талібану без якога-небудзь супраціву[38].
Раніцай 15 жніўня талібы ўвайшлі ў Кабул. Камандаванне групоўкі загадала байцам па магчымасці ўстрымлівацца ад гвалту і свабодна выпускаць тых, хто захоча пакінуць горад. Днём было абвешчана аб устанаўленні кантролю над усёй тэрыторыяй Афганістана. Прадстаўнікі руху заявілі, што прыбылі ў прэзідэнцкі палац у Кабуле на перамовы з уладамі з мэтай перадачы ўлады. Пазней стала вядома, што прэзідэнт Ашраф Гані выляцеў з Кабула ў Таджыкістан. Як заявіў выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў Афганістана Абдул Сатар Мірзаквал, перадача ўлады ў Афганістане пройдзе мірна. У той жа дзень ачалася эвакуацыя замежных пасольстваў[39].
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што калі дзеянні талібаў паставяць пад пагрозу бяспеку супрацоўнікаў дыпмісіі, то за гэтым рушыць услед рашучы адпор. Амерыканскі лідар распарадзіўся накіраваць у краіну 5 тысяч вайскоўцаў, якія гарантуюць бяспечную эвакуацыю дыпламатычных работнікаў[39].
Ахвяры
правіцьНа працягу мая 405 афганскіх сілавікоў і 260 мірных жыхароў былі забіты падчас сутыкненняў з талібамі, у той час як Міністэрства абароны Афганістана заявіла пра забойства 2146 баевікоў. За чэрвень адпаведна 703, 208 і 1535. Па стане на 8 ліпеня ў ходзе сутыкненняў з «Талібанам» быў забіты 161 супрацоўнік Нацыянальных сіл бяспекі Афганістана і 24 мірных жыхара, а з пачатку месяца Міністэрства абароны Афганістана заявіла пра забойства 1434 баевікоў[3][4]. Да 15 ліпеня загінула 5552 талібаў, 1342 сілавікоў і 582 мірных жыхароў[4][9].
Мірныя ініцыятывы
правіць9 ліпеня падчас дыпламатычнага візіту ў Маскву прадстаўнік руху «Талібан» Шахабудын Дэлавара заявіў пра намер арганізаваць абмен палоннымі з афіцыйнымі асобамі з Кабула[40].
14 ліпеня расійскія СМІ агучылі ідэю аб стварэнні кааліцыйнага ўрада паміж цяперашнімі ўладамі Афганістана і прыхільнікамі руху «Талібан»[41].
15 ліпеня лідары талібаў выказалі жаданне заключыць перамір’е з Кабулам на тэрмін да трох месяцаў у абмен на 7 тысяч зняволеных маджахедаў, якія знаходзіліся ў турмах Афганістана[42]. Пасля першага раўнда перамоў, арганізаваных у сталіцы эмірата Катар Дохе, дэлегацыі ўрада Афганістана і руху «Талібан» так і не прыйшлі да дамоўленасці аб кароткачасовым спыненні агню на час мусульманскага свята Ід аль-Адха (Курбан-байрам)[43]. Другі раўнд перамоў збіраліся правесці 25 ліпеня ў сталіцы Пакістана горадзе Ісламабад[44]. Аднак пасля інцыдэнту з выкраданнем дачкі афганскага пасла дыпламатычныя кантакты дзвюх краін апынуліся часова перапынены[45].
Рэакцыя
правіць- Афганістан: афганскі ўрад паабяцаў вярнуць сабе ўсе раёны, захопленыя талібамі[25]. Афганскі палітык і былы маджахед Ісмаіл Хан абвясціў аб стварэнні «Народнага Руху Супраціву Заходняга Афганістана» для барацьбы з талібамі ў правінцыі Герат[46].
- Расія: расійскія ўлады заявілі, што працуюць з урадам Таджыкістана, каб абараніць яго ад любой знешняй пагрозы ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ)[47].
- Таджыкістан: прэзідэнт Эмамалі Рахмон загадаў адправіць 20 000 вайскоўцаў запасу Сухапутных войск краіны да мяжы з Афганістанам[48].
- Узбекістан: урад выказаў занепакоенасць магчымым міграцыйным крызісам з-за міжусобіц у Афганістане і паведаміў, што амерыканскія ўлады звязваліся з узбекскімі чыноўнікамі, каб пацвердзіць, ці можа Узбекістан абараніць афганцаў, якія супрацоўнічалі з ЗША, уцякаючы з краіны. У адказ урад Узбекістана ўзвёў намётавы гарадок для мігрантаў у горадзе Тэрмез[49].
- Індыя: міністр замежных спраў Субраман’ям Джайшанкар заявіў, што Індыя дамагаецца «прымірэння ў Афганістане»[50].
- Іран: уплывовы шыіцкі клерык, дэпутат і палітык Майтаба Занур заявіў, што Талібан з’яўляецца «бясспрэчнай часткай рэчаіснасці ў Афганістане» і яго нельга прыраўноўваць да ісламісцкіх тэрарыстычных груп, такіх як ІДІЛ ці Аль-Каіда[51].
- Турцыя: краіна аддала загад абараняць міжнародны аэрапорт імя Хаміда Карзая ў Кабуле[52].
- Туркменістан: 12 ліпеня паведамлялася, што з меркаванняў бяспекі туркменскія ўзброеныя сілы перакідваюць на афгана-туркменскую мяжу дадатковыя сілы[53].
- ЗША: прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абараняў вывад з войск ЗША тым, што краіна не пайшла ў Афганістан, каб «будаваць нацыю»[54]. Амерыканскі лідар дадаў, што ён не будзе «адпраўляць туды ваяваць яшчэ адно пакаленне амерыканцаў», і паказаў на іншыя няўдалыя спробы аб’яднання Афганістана ў мінулым. Байдэн таксама запэўніў, што бяспека ЗША не апынецца пад пагрозай пры любым зыходзе баявых дзеянняў ва ўсходняй краіне[55][56].
- Вялікабрытанія: міністр абароны Бэн Уолес заявіў, што ўрад Вялікабрытаніі будзе супрацоўнічаць з прадстаўнікамі руху «Талібан», калі яны ўвойдуць у склад ураду Афганістана[57].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Seldin, Jeff (5 May 2021). "US Airstrikes Target Taliban as Fighting Intensifies". Voice of America. Праверана 9 July 2021.
- ↑ "US air force targets Taliban position in northern Afghanistan, media reports". Afghanistan Times. 26 June 2021. Праверана 9 July 2021.
- ↑ а б Press Release . Afghan Ministry of Defense. Afghan Ministry of Defense. Праверана 9 July 2021., Press Release | Ministry of Defense
- ↑ а б в г Faizi, Fatima; Abed, Fahim; Rahim, Najim (3 June 2021). "Afghan War Casualty Report: May 2021". The New York Times. Праверана 9 July 2021.
- ↑ а б Faizi, Fatima; Rahim, Najim (1 July 2021). "Afghan War Casualty Report: June 2021". The New York Times. Праверана 9 July 2021.
- ↑ а б Faizi, Fatima; Timory, Asadullah (8 July 2021). "Afghan War Casualty Report: July 2021". The New York Times. Праверана 9 July 2021.
- ↑ https://www.nytimes.com/2021/05/06/world/asia/afghan-war-casualty-report-may-2021.html
- ↑ https://www.nytimes.com/2021/06/03/world/asia/afghan-war-casualty-report-june-2021.html
- ↑ а б в https://www.nytimes.com/2021/07/08/world/asia/afghan-war-casualty-report-july-2021.html
- ↑ а б "Some 1,500 Afghan soldiers crossed into Tajikistan over past 2 weeks - Tajik rep to CSTO". Interfax. 7 July 2021. Праверана 9 July 2021.
- ↑ а б Roggio, Bill (29 June 2021). "Taliban doubles number of controlled Afghan districts since May 1". FDD's Long War Journal. Праверана 9 July 2021.
- ↑ Roggio, Bill (3 June 2021). "UN report on Taliban controlled and contested districts tracks with LWJ data". FDD's Long War Journal. Праверана 9 July 2021.
- ↑ "Taliban seize key district outside Afghan capital". France24. 12 May 2021. Праверана 9 July 2021.
- ↑ "Taliban capture more districts, surround Kabul". Global Village Space. 22 May 2021. Праверана 9 July 2021.
- ↑ "Taliban captures key Afghan dam as fighting rages". Al Jazeera English. 6 May 2021. Праверана 9 July 2021.
- ↑ De Luce, Dan; Yusufzai, Mushtaq; Smith, Saphora (25 June 2021). "Even the Taliban are surprised at how fast they're advancing in Afghanistan". NBC News. Праверана 8 July 2021.
- ↑ Gibbons-Neff, Thomas; Rahim, Najim (8 July 2021). "Taliban Enter Key Cities in Afghanistan's North After Swift Offensive". The New York Times. Праверана 9 July 2021.
- ↑ "Baghlan: PD2 of Pul-e-Khumri Held by Taliban, City Under Siege". Tolo News. 24 June 2021. Праверана 9 July 2021.
- ↑ Robertson, Nic (24 June 2021). "Afghanistan is disintegrating fast as Biden's troop withdrawal continues". CNN. Праверана 9 July 2021.
- ↑ Najafizada, Eltaf (22 June 2021). "Taliban Besiege Key Afghan City With U.S. Troops Set to Exit". Bloomberg. Праверана 9 July 2021.
- ↑ "Taliban captures Afghanistan's main Tajikistan border crossing". Al Jazeera English. 22 June 2021. Праверана 9 July 2021.
- ↑ Yusufzai, Mushtaq (27 June 2021). "Afghan Taliban capture another important district". The News Pakistan. Праверана 9 July 2021.
- ↑ Roblin, Sebastien (30 June 2021). "One Month, 700 Trucks: Afghanistan's U.S. Military Vehicles Fall Into Taliban Hands". Forbes. Праверана 9 July 2021.
- ↑ "Afghan president replaces two top ministers, army chief as violence grows". Reuters. 20 June 2021. Праверана 9 July 2021.
- ↑ а б "Taliban says it controls '85 percent' of Afghan territory, made no ceasefire promise to US". France24. 9 July 2021. Праверана 9 July 2021.
- ↑ "The fall of Panjwaii casts a long shadow over Canada's Afghan war veterans". CBC News. 10 July 2021. Праверана 10 July 2021.
- ↑ Afghanistan at risk of collapse as Taliban storms the north . FDD's Long War Journal (5 ліпеня 2021). Праверана 8 July 2021.
- ↑ Nossiter, Adam (9 July 2021). "Taliban Enter Kandahar City and Seize Border Posts". The New York Times. Праверана 10 July 2021.
- ↑ Taliban captures key Afghan border crossing with Iran: Officials (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ "Taliban capture key Afghanistan border crossings". BBC News [брытанская англійская]. 2021-07-09. Праверана 2021-07-10.
- ↑ Kube, Kourtney. Commander of U.S., NATO forces in Afghanistan is stepping down . NBC News. Праверана July 12, 2021.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2021. Праверана 15 ліпеня 2021.
- ↑ Macias, Amanda. U.S. launched overnight airstrikes on the Taliban to support Afghan forces (англ.). CNBC (22 ліпеня 2021). Праверана 13 жніўня 2021.
- ↑ США продолжат бомбить Афганистан в случае новых наступлений талибов «Российская газета», 25 июля 2021 года
- ↑ Москва готова к сценарию полного захвата талибами власти в Афганистане Interfax, 29 июля 2021 года
- ↑ Последние новости из Афганистана Русская служба Би-Би-Си
- ↑ bbc.com
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 14 жніўня 2021.
- ↑ а б Талибы объявили о захвате всего Афганистана
- ↑ Талибан настаивает на обмене пленными РИА «Новости», 9 июля 2021 года
- ↑ Москва призывает Кабул и талибов создать коалиционное правительство «Российская газета», 14 июля 2021 года
- ↑ Талибы назвали условия для перемирия «Коммерсантъ», 15 июля 2021 года
- ↑ Талибы заявили о провале переговоров Lenta.ru, 18 июля 2021 года
- ↑ Афганские переговоры продолжатся в Пакистане «Известия», 19 июля 2021 года
- ↑ Полно брани: Пакистан и Афганистан идут на обострение отношений «Известия», 20 июля 2021 года
- ↑ Ismail Khan forms own militia against Taliban (англ.) . Afghanistan Times. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ "Tajikistan Seeks Russia-Led Alliance's Aid as Violence Builds on Afghan Border". The Moscow Times. 8 July 2021. Праверана 12 July 2021.
- ↑ Заседание Совета Безопасности Республики Таджикистан | Президенти Тоҷикистон - President of Tajikistan - Президент Таджикистана - رئيس جمهورية تاجيكستان .
- ↑ "Uzbekistan bracing for possible Afghan refugee crisis". Eurasianet. 3 July 2021. Праверана 12 July 2021.
- ↑ Dikshit, Sandeep (13 July 2021). "Jaishankar to push for conciliation in Afghanistan". Tribune India. Архівавана з арыгінала 13 ліпеня 2021. Праверана 13 July 2021.
- ↑ "Hardliner Lawmaker In Iran Says Taliban Are Not Like Other Militants". Iran International. 13 July 2021. Архівавана з арыгінала 16 ліпеня 2021. Праверана 13 July 2021.
- ↑ Iran and Russia move to fill diplomatic vacuum in Afghanistan (англ.). the Guardian (9 ліпеня 2021). Праверана 9 ліпеня 2021.
- ↑ https://www.khaama.com/turkmenistan-deploying-troops-heavy-weapon-on-border-with-afghanistan-678567/
- ↑ "US military mission in Afghanistan to end Aug 31: Biden". Channel News Asia. 9 July 2021. Архівавана з арыгінала 11 ліпеня 2021. Праверана 12 July 2021.
{{cite news}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|accessdate=
і|access-date=
specified (даведка) - ↑ Liptak, Kevin (8 July 2021). "Biden defends pulling US out of Afghanistan as Taliban advances: 'We did not go to Afghanistan to nation-build'". CNN. Праверана 9 July 2021.
- ↑ Khan, Wajahat (9 July 2021). "Biden defends Afghanistan pullout as Taliban gain ground". Nikkei Asia. Праверана 9 July 2021.
- ↑ В Великобритании заявили о готовности сотрудничать с талибами, если они придут к власти ТАСС, 14 июля 2021 года