Цюрлёўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Насілаўскі сельсавет)

Цюрлё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Цюрлі.

Цюрлёўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Цюрлі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 4 008
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222311
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Насілаўскі сельсавет у складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Насілава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 12 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Вялікасельскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бушавіца, Вялікае Сяло, Гаравіны, Зарэчча, Лісава, Мыслевічы, Рагазы, Цівідаўка і Шнуры), з Хажэўскага сельсавета — 7 населеных пунктаў (Вытрапаўшчына, Вязавец, Каледзіно, Куклаўшчына, Мянюткі, Разводава, Цюрлі), цэнтр перанесены ў вёску Цюрлі, сельсавет перайменаваны ў Цюрлеўскі сельсавет[1]. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хажэўскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета (15 населеных пунктаў: Аўчарнік, Брохаўшчына, Брускаўшчына, Бяртошкі, Гай, Драні, Жарлакі, Ізабеліна, Капачы, Кулёўшчына, Лелы, Маліноўшчына, Мойсічы, Слабодка і Хажова) зноў утвораны Хажоўскі сельсавет[3]. У 1974 годзе скасавана вёска Агароднікі[4]. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Цюрлёўскі. 28 мая 2013 года ў склад Хажоўскага сельсавета перададзены вёскі Адамавічы, Гаравіны, Мыслевічы, Рагазы, у склад Мясоцкага сельсавета — вёска Шнуры[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 4768 чалавек[6], з іх 92,7 % — беларусы, 5,3 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 4008 чалавек[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.