Наталля Іванаўна Чакалінская

беларуская батанік

Наталля Іванаўна Чакалінская (1897 — 1978) — беларуская вучоная-батанік, якая спецыялізавалася ў галіне дэндралогіі.

Наталля Іванаўна Чакалінская
Дата нараджэння 24 ліпеня 1897(1897-07-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1978[1]
Муж Іван Казіміравіч Чакалінскі[d]
Дзеці Наталля Іванаўна Чакалінская[d] і Галіна Іванаўна Уладамірская[d]
Род дзейнасці дэндролаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Біяграфія правіць

Паходжанне і маладосць правіць

Нарадзілася ў Бабруйску ў сям’і Івана Канстанцінавіча Петраеўскага, інжынера-чыгуначніка. Паколькі маці Наталлі памёрла ў часе родаў або хутка пасля іх, бацька адразу завёў іншую сям’ю, а з дачкой пазнаёміўся толькі калі ёй споўнялася каля 14 гадоў. Дзяўчынку выхавала бабуля і цётка, Наталля Канстанцінаўна Петраеўская (па мужу Ваньковіч)[2].

Пачатковую адукацыю атрымала ў Бабруйскай гімназіі, якую скончыла з залатым медалём у 1914 годзе. Пасля гэтага скончыла 8-ы гімназічны клас, што давала права выкладання. Там яе выкладчыцай была Кацярына Васільеўна Азбукіна, сястра Мікалая Васільевіча Азбукіна, якая пазней стала жонкай акцёра Уладзіміра Іосіфавіча Уладамірскага[2].

Яшчэ да рэвалюцыі 1917 года Наталля Іванаўна патрапіла ў Мінск, дзе, верагодна, працавала ў Таварыстве дапамогі пацярпелым ад вайны ці ў іншым падобным таварыстве[2].

Пасля рэвалюцыі ў хуткім часе Н. Чакалінская пазнаёмілася з будучым мужам Іванам Казіміравічам Чакалінскім. Сужэнцы былі блізка знаёмы з Адамам Славінскім, Стэфанам Гельтманам (з апошнім пазней сталі сватамі), некаторы час жылі ў адным доме з Якубам Коласам і Язэпам Лёсікам (гэтыя падзеі Я. Колас апісваў у апавяданні «У двары пана Тарбэцкага»)[2].

З сярэдзіны 1930-х гадоў сям’я пацярпела ад даносаў з-за сувязей з тымі, хто быў прызнаны ворагамі народу. Наталлі Іванаўне было забаронена працаваць у межах Мінску. Яна працавала ў вячэрняй школе ў Шчомысліцы. У 1939 годзе дзякуючы ведам польскай і іншых замежных моў разбірала Нясвіжскую бібліятэку Радзівілаў[2].

Пасля вайны Н. Чакалінская вярнулася на працу ў Акадэмію навук, працавала ў Інстытуце біялогіі пад кіраўніцтвам М. Д. Несцяровіча[2].

Сям’я правіць

  • муж — Іван Казіміравіч Чакалінскі[2]

Навуковая дзейнасць правіць

У 1930-я гады, ужо маючы пяцёра дзяцей, скончыла біялагічны факультэт БДУ. Працавала ў новаствораным Батанічным садзе АН БССР.

У 1948-66 гадах у Інстытуце біялогіі.

Узнагароды правіць

За цыкл прац у складзе калектыву Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча, Н. Чакалінская атрымала Дзяржаўную прэмію БССР, пры гэтым яна адзіная была сярод атрымаўшых без навуковай ступені.

У культуры правіць

І Інцы, і Юльцы,
Натальцы, Ганульцы —
Ну, словам, дзяўчатам
І хлопцам,
Тым хватам.

Якуб Колас. «Міхасёвы прыгоды»

Якуб Колас прысвяціў некалькі вершаў Н. Чакалінскай[7]. У «Міхасёвых прыгодах» пералічаны дочкі Н. Чакалінскай, толькі Ірма стала Інцай[2].

Заўвагі правіць

Літаратура правіць