Наталля Аляксандраўна Карповіч
Наталля Аляксандраўна Карповіч (нар. 20 сакавіка 1967, в. Дакудава 1 Лідскага раёна Гродзенскай вобласці) — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Доктар юрыдычных навук (2012), прафесар (2020). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2022).
Наталля Аляксандраўна Карповіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | дзяржаўнае кіраванне[d] і экалагічнае права[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (2012) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1989 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З лістапада 1989 года па кастрычнік 1992 года навучалася ў вочнай аспірантуры Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2010 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2010 годзе прысвоена навуковае званне — дацэнт.
З кастрычніка 1992 года працоўная дзейнасць была звязана з прававым забеспячэннем работы прадстаўнічага і заканадаўчага органа Рэспублікі Беларусь. Займала дзяржаўныя пасады ад старшага рэферэнта аддзела па пытаннях заканадаўства і правапарадку, загадчыка сектара экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1997) да загадчыка аддзела экспертна-прававога ўпраўлення, начальніка ўпраўлення — намесніка начальніка Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1997—2001), начальніка экспертна-прававога ўпраўлення, Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001—2014).
З сакавіка 2014 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, з сакавіка 2017 года — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
З 2017 года з’яўляецца прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія).
15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар больш за 100 навуковых публікацый у галіне тэорыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага права, дзяржаўнага кіравання, экалагічнага права, у тым ліку трох манаграфій. Удзельнічала ў падрыхтоўцы шэрага законаў і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, рэкамендацыйных мадэльных нарматыўных прававых актаў МПА СНД і МПА ЕўрАзЭС.
Узнагароды
правіцьМае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2004), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004), медалём «20 гадоў Міжпарламенцкай Асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў МПА СНД» (2012)[4]. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2022)[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (17 сакавіка 2021). Праверана 20 сакавіка 2021.
- ↑ Latvia sanctions 101 more Belarus officials
- ↑ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
- ↑ Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Наталля Аляксандраўна Архівавана 8 кастрычніка 2020.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь