Наталля Аляксандраўна Манаенкава

Наталля Аляксандраўна Манаенкава (нар. 27 кастрычніка 1963, Мінск) — беларускі архітэктар.

Наталля Аляксандраўна Манаенкава
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1963(1963-10-27) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1985 годзе БПІ (выкладчыкі Воінаў, Чантурыя, Сычова, Булыга і інш.).

У 1985—1989 гадах архітэктар 2-й катэгорыі інстытута «Белдзіпрахарчпрам» па праектаванні адміністрацыйных будынкаў і прылеглых тэрыторый для прадпрыемстваў харчовай прамысловасці; у 1989—1990 гадах вядучы архітэктар сумеснага беларуска-італьянскага прадпрыемства «Агратэх» па праектаванні інтэр’ераў і малых садоў для ўстаноў і заводаў СП «Агратэх»; у 1990—1991 гадах архітэктар 2-й катэгорыі ў ландшафтнай майстэрні архітэктара М. Ф. Жлобы па праектаванні гарадскіх сквераў і паркаў у інстытуце «Мінскпраект». Член Саюза архітэктараў з 1992 года.

Скончыла аспірантуру БПІ на кафедры горадабудаўніцтва пад кіраўніцтвам прафесара А. В. Сычовай, у 1991—1998 гадах выкладала па курсе «Паркабудаўніцтва і ландшафтная архітэктура» ў БПІ і тэхналагічным інстытуце; у 1999—2001 гадах рэдактар аддзела архітэктуры, затым аддзела рэкламы ў часопісе «Архітэктура і будаўніцтва Беларусі»; у 2001—2003 гадах працавала ў будаўнічых фірмах горада ландшафтным архітэктарам;

У 2004—2009 гадах выкладала аўтарскі курс па ландшафтным дызайне прыватных садоў, а таксама вядучы выкладчык у прыватнай школе «Нестарт», чытала лекцый па гісторыі і стылістыкі інтэр’ераў, займалася праектаванне малых садоў перад адміністрацыйнымі будынкамі, загарадных месцаў адпачынку і прыватных садоў у катэджных пасёлках.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол рэстарана «McDonald’s» у мікрараёне Малінаўка ў Мінску (1991; пры ўдзеле біёлага-дызайнера А. Качаевай); рэканструкцыя ўнутранага дворыка Інстытута прыватызацыі і менеджменту ў Мінску па пр. Газета Праўда, 11 (2004; пры ўдзеле біёлага-дызайнера А. Качаевай); добраўпарадкаванне тэрыторыі спартыўна-аздараўленчага комплексу для рыбнай лоўлі «Шчарка» каля в. Шчарка Вілейскага раёна (эскізнае праектаванне 2006); прыватны сад у п. Дразды ў Мінску (2006; у сааўтарстве з Т. І. Пешкавай і біёлагам-дызайнер Н. А. Барысавай); прыватны сад в. Крыжоўка Мінскага раёна (2007; пры ўдзеле біёлага-дызайнера Н. А. Барысавай).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Манаенкова Наталья Александровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)