Наталля Васілеўна Маціеўская

Наталля Васілеўна Маціеўская (нар. 9 верасня 1964Мсціслаў, Магілёўская вобласць) — беларускі ўрач-інфекцыяніст, гепатолаг. Доктар медыцынскіх навук (2014), дацэнт (2009), прафесар[1].

Наталля Васілеўна Маціеўская
Дата нараджэння 9 верасня 1964(1964-09-09) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (2014)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Педыятрыя», 1987).

Працавала ў Мсціслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы (1990—1997, урач-педыятр, урач УГД), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2000, педыятрычны факультэт, кафедра інфекцыйных хвароб, дацэнт, з 2016 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: інфекцыйныя хваробы; імуналогія; HCV; HIV; патамарфалогія печані; імунагістахімія.

Узнагароды правіць

Ганаровыя граматы Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў (2008), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2013), Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў (2014), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2014) і інш.

Зноскі

  1. Заведующая кафедрой инфекционных болезней профессор, доктор медицинских наук МАТИЕВСКАЯ Наталья Васильевна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2022. Праверана 6 верасня 2022.

Літаратура правіць

  • Ко-инфекция ВИЧ/ВГС: клинико-эпидемиологические, иммунологические и морфологические аспекты диагностики и лечения : диссертация … доктора медицинских наук : 14.01.09 : защищена 22.05.2014 : утверждена 21.10.2014 / Матиевская Наталья Васильевна. — Гродно, 2014.
  • Матиевская Наталья Васильевна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 201.