Наталля Васільеўна Слабадзян

Наталля Васільеўна Слабадзян (укр.: Наталі́я Васи́лівна Слободя́н; нар. 27 лютага 1923, Кіеў, УССР — 21 снежня 2013, Львоў, Украіна) — украінская балерына, балетны педагог. Народная артыстка Украінскай ССР (1960).

Наталля Васільеўна Слабадзян
укр.: Наталі́я Васи́лівна Слободя́н
Дата нараджэння 27 лютага 1923(1923-02-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 2013(2013-12-21) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына, балетны педагог
Узнагароды
народны артыст Украінскай ССР

Біяграфія правіць

Наталля Слабадзян нарадзілася ў Кіеве 27 лютага 1923 года ў сям’і опернай спявачкі і журналіста. Маці — Лідзія Нядзведзька-Бароўская, оперная спявачка, скончыла Маскоўскую кансерваторыю, полька, са шляхты (яе бацькі мелі землі на тэрыторыі цяперашняга Чарнобыля). Бацька — Васіль Слабадзян, журналіст Кіеўскай газеты «Українське слово». У іх доме збіралася ўкраінская інтэлігенцыя, заходзіла і выбітная паэтка, дзеяч культурнай рэферэнцыі Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Алена Тэліга[1].

З дзяцінства Наталля Слабадзян марыла стаць балерынай. У 1937 годзе НКУС арыштавала яе бацьку, у турме ён адседзеў чатыры гады, перад пачаткам вайны яго адпусцілі. У верасні 1941 года немцы занялі Кіеў. Бацьку арыштавала гестапа. У лютым 1942 года дзвесце ўкраінскіх інтэлігентаў, у тым ліку Васіля Слабадзяна і Алену Тэлігу, гестапаўцы расстралялі ў Бабіным Яры[1].

У 1941 годзе скончыла Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча. У Львоў Наталля Слабадзян разам з мамай і сястрой пераехала ў 1943 годзе. З 1944 года салістка Львоўскага тэатра оперы і балета[2]. У Львове выйшла замуж, нарадзіла дачку.

З 1968 года Наталля Васільеўна Слабадзян працавала педагогам, навучала артыстаў Львоўскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Саламіі Крушальніцкай[3]

Пахавана на Лычакаўскіх могілках.

Партыі правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць