Наталля Васілеўна Свебада

(Пасля перасылкі з Наталля Дзяменцьева)

Наталля Васілеўна Свебада (Дзяменцьева; 7 жніўня 1935, Ленінград) — беларускі архітэктар.

Наталля Васілеўна Свебада
Дата нараджэння 7 жніўня 1935(1935-08-07) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. З 1958 г. — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

правіць
 
Корпус фізічнага факультэта БДУ
 
Стаматалагічная паліклініка Інстытута ўдасканалення ўрачоў
 
Корпус хімічнага факультэта па вул. Ленінградскай

Асноўныя працы: вытворчы будынак Белдзяржпраекта па вул. К. Маркса (1963), рэканструкцыя тыпавога праекта з распрацоўкай інтэр’ераў кінатэатра «Кіеў» (1970), карпусы — хімічны (19661969), радыёфізікі і электронікі (1963—1966, з М. І. Бакланавым) Белдзяржуніверсітэта ў Мінску; у аўтарскім калектыве: стаматалагічная паліклініка — навучальная база Мінскага медінстытута па вул. Сухой у Мінску (1986), рэспубліканскі піянерлагер «Зубраня» (1969) і пансіянат Белкаапсаюза (1980) на воз. Нарач, псіхіятрычныя бальніцы — рэспубліканская клінічная ў Навінках і абласная ў Магілёве (1987), каталог лячэбна-прафілактычных устаноў і распрацоўка праграм для праектавання рэспубліканскіх бальніц Мінздароўя БССР, анкалагічнага дыспансера ў Гродне і стаматалагічнай паліклінікі Інстытута ўдасканалення ўрачоў у Мінску (1982—1988).

Зноскі

Літаратура

правіць