Наталля Мікалаеўна Паплаўская
Наталля Мікалаеўна Паплаўская (19 студзеня 1931, г. Саратаў) — беларуская мастачка, жонка Г. Г. Паплаўскага, маці К. Г. Паплаўскай. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1964[1].
Наталля Мікалаеўна Паплаўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 студзеня 1931 (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Георгій Георгіевіч Паплаўскі |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | жывапіс, графіка |
Вучоба | |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
ТворчасцьПравіць
Пачуццё стылю, казачна-паэтычная інтэрпрэтацыя прыроды, народнага жыцця, творчая фантазія ўласцівыя Паплаўскай, як у станковай, так і кніжнай графіцы. Працавала ў тэхніцы акварэлі (Браслаўшчына) (1975; цыкл «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», 1977), літаграфіі (серыі «Палессе», 1969; «Героі беларускіх казак», 1971), а таксама афорта, лінагравюры. Шмат працуе над афармленнем дзіцячай кнігі (беларускія народныя казкі, казкі народаў СССР, творы Р. Кіплінга, Ш. Перо і інш), школьных падручнікаў[1].
Работы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі; фондах БСМ; Міністэрства культуры Расіі, аб'яднанні «Цэнтральны дом мастака» у Маскве; мастацкім музеі г. Магілёва; мастацкіх галерэях Аполе і Варшавы (Польшча); прыватных калекцыях Беларусі, Расіі і Еўропы.
УзнагародыПравіць
Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі ў 1970 за дасягненні ў афармленні беларускіх выданняў. Дыплом 1-й ступені на ўсесаюзным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў 1978 за ілюстрацыі да кніжцы «Ладачкі-ладкі» (1977). Дыпломы імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» (1970, 1979) за цыкл работ на тэмы беларускіх казак. Удзельніца міжнародных кірмашоў у Балонні, конкурсаў дзіцячай кнігі ў Браціславе, Балонні, Лейпцыгу, Барселоне[1][2]. За выдатныя заслугі ў галіне выяўленчага мастацтва ў 2001 годзе Наталля Паплаўская была ўдастоеная медаля імя Францыска Скарыны[3].
Зноскі
- ↑ а б в Поплавская Наталья Николаевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 506. — 737 с.
- ↑ «Исцеление реализмом. Белорусская современная классика» Архівавана 23 верасня 2013. (руск.)
- ↑ В Национальном художественном музее открылась выставка художников Георгия и Натальи Поплавских Архівавана 4 сакавіка 2021. (руск.)
СпасылкіПравіць
- Н. Паплаўская. Нядзеля Архівавана 4 сакавіка 2016.