Наталля Паўлаўна Жукава
Наталля Паўлаўна Жукава (нар. 12 снежня 1960) — беларуская дзяржаўная дзяячка. Намеснік Міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь (2016—2020).
Наталля Паўлаўна Жукава | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Іван Іванавіч Вайтовіч | ||||||
Пераемнік | Нэлі Тадэвушаўна Гіндзюк | ||||||
Нараджэнне | 12 снежня 1960 (64 гады) | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 12 снежня 1960 года. У 1984 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут і трапіла ў санітарную службу. Працавала ў галіне санітарных, фітасанітарных, ветэрынарных мер і абароны правоў спажыўцоў на розных пасадах у органах Беларусі.
З 2013 па 2016 гады працавала галоўным дзяржаўным санітарным урачом г. Мінска — галоўным урачом Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі[1].
З 2016 года займала пасаду намесніка Міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь. Курыравала ўвесь комплекс санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне распаўсюджвання каранавіруса новага тыпу ў Беларусі.
1 кастрычніка 2020 года прызначана дырэктарам Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер Еўразійскай эканамічнай камісіі[1].
Замужам, мае дачку Кацярыну[2].
Узнагароды
правіць- дзве ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2014[3], 2019[4]).
Зноскі
- ↑ а б Дырэктарам Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер ЕЭК прызначана Наталля Жукава
- ↑ Главный санитарный врач Минска: «Бездельников не жалую!» Архівавана 4 жніўня 2021.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2014 года № 859 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2019 года № 678 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)