Наталля Пятроўна Ялавая
Наталля Пятроўна Ялавая (нар. 1968) — беларускі навуковец. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Прарэктар па выхаваўчай працы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Наталля Пятроўна Ялавая | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1968 |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Пётр Паўлавіч Строкач |
Род дзейнасці | вучоная |
Месца працы | Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна |
Партыя |
Біяграфія правіць
Дачка вядомага беларускага і савецкага хіміка Пятра Паўлавіча Строкача. Выпускніца сярэдняй школы № 21 г. Брэста. Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна.
Член Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2018 года намеснік старшыні акруговай выбарчай камісіі Брэсцкай Вузаўскай выбарчай акругі № 10[1].
Удзел у рэпрэсіўнай сістэме Аляксандра Лукашэнка правіць
28 кастрычніка 2020 года Наталля Ялавая, выконваючы даручэнне Аляксандра Лукашэнкі адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[2], падпісала дакладную запіску пра адлічэнне студэнтаў БрДТУ за «неаднаразовае парушэнне ўмоў дагавораў аб падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, парушэнне Правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў БрДТУ»[3][4].
Сям’я правіць
Працы правіць
У сааўтарстве правіць
- Инженерная гидроэкология: пособие / Н. П. Яловая, П. П. Строкач, О. П. Бурко. — Брест: Брестский государственный технический университет, 2010. — 294 с., [8] л. цв. ил.: ил., табл. — ISBN 978-985-493-173-9.
- Экология и гидрохимия: Словарь-справочник / Н. П. Яловая, П. П. Строкач. — Брест: БГТУ, 2004. — 315 с.
Зноскі
- ↑ Сведения о председателях, заместителях председателя и секретарях окружных избирательных комиссий по выборам в Брестский областной Совет депутатов двадцать восьмого созыва и режиме работы комиссий (руск.). Голас часу (11 снежня 2017). Праверана 1 лістапада 2020.
- ↑ Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
- ↑ Перова, Аня. Приказы на десятки человек и повестки в военкомат. Что сейчас происходит с отчислениями в вузах (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (29 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 1 лістапада 2020.
- ↑ Как студентов БрГТУ отчисляли после акции солидарности(руск.) // Брестская газета : газета. — 2020. — № 46 (935). — С. 6.
- ↑ а б «Встреча с интересными людьми» (руск.). Гимназия № 4 г. Бреста (17 кастрычніка 2017). Праверана 1 лістапада 2020.(недаступная спасылка)
Літаратура правіць
- Состав кафедры (руск.)(недаступная спасылка). Брестский государственный технический университет (27 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 1 лістапада 2020.