Наталля Радзіна (нар. 3 мая 1979, Кобрын) — журналістка і галоўны рэдактар апазіцыйнага сайта charter97.org.

Наталля Радзіна
Род дзейнасці журналістка
Дата нараджэння 3 мая 1979(1979-05-03) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Наталля Радзіна нарадзілася 3 мая 1979 года ў Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька — ваенны ваенна-паветраных сіл, маці працавала ў дзіцячым садку.

З 1979 па 1985 год пражывала ў Польшчы, дзе служыў бацька.

У 1996 годзе скончыла сярэднюю школу ў Кобрыне, у 2001 — факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1997 года працавала ў такіх незалежных выданнях, як газета «Имя», «Народная Воля», «Навіны», «Наша Свабода».

З 2001 года — галоўны рэдактар сайта «Хартыя'97»[1].

Неаднаразова падвяргалася арыштам і збіццю ў час асвятлення акцый апазіцыі[2]. Палітвязень, вязень сумлення.

У верасні 2012 года Наталля Радзіна адкрыла офіс рэдакцыі сайту «Хартыя'97» у Варшаве[1]. Журналістка жыве і працуе ў гэтым горадзе[2].

Пераслед правіць

У 2010 годзе супраць Наталлі Радзінай была ўзбуджана некалькі крымінальных спраў за публікацыі на сайце «Хартыя-97»[3].

16 сакавіка 2010 г. ў рамках расследавання крымінальнай справы аб паклёпе, узбуджанай па заяве былога начальніка УКДБ Гомельскай вобласці Івана Каржа, супрацоўнікі міліцыі і людзі ў грамадзянскім уварваліся ў кватэру, якую рэдактар афіцыйна арэндавала ў Мінску, і дзе размяшчаўся офіс сайта www.charter97.org. У выніку вобшуку супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі 8 камп'ютараў, адзін з супрацоўнікаў спецслужбаў у грамадзянскім ударыў Н.Радзіну ў твар[4].

Падчас сілавога разгона Плошчы-2010 Наталля Радзіна была збіта, ёй разбілі галаву[2].

У гэту ж ноч 20 снежня была затрымана ў рэдакцыі сайта charter97.org і змешчаная пад варту ў СІЗА КДБ. Пад канец снежня 2010 г. ёй прад’яўленае абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі)[2].

Міжнародная Амністыя назвала Наталлю Радзіну вязнем сумлення і запатрабавала яе вызвалення[5].

Правяла 1,5 месяца ў турме КДБ. 28 студзеня 2011 г[6]. журналістку вызвалілі да суда з умовай абмежавання перамяшчэнняў, і яна мусіла знаходзіцца па месцы сваёй рэгістрацыі ў г. Кобрын[6].

Скарыстаўшыся выклікам з Кобрына ў Мінск да следчага КДБ, Радзіна пакінула Беларусь. 1 красавіка яна была ў Маскве, але без дакументаў, якія засталіся ў КДБ.

Атрымаць дакументы Н. Радзіна змагла з дапамогай Упраўлення Вярхоўнага камісарыята ААН па справах бежанцаў у Расіі. Пасля прызнання Радзінай бежанцам па лініі ААН, першай дзяржавай, якая аказала ёй міжнародную падтрымку, сталі Нідэрланды. 28 ліпеня, пасля афармлення праязных дакументаў, яна вылецела з Масквы ў Амстэрдам, а праз тры дні паехала ў Літву. У гэтай краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў быў зарэгістраваны сайт charter97.org. 4 жніўня Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Літве[7].

Узнагароды правіць

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. (ст.130-131)
  • Адзін дзень палітвязня 2009—2011 гг. Бібліятэка Свабоды. XXІ стагоддзе.) — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свыбода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN 978-0-929849-42-3