Наталля Рыгораўна Голуб
Наталля Рыгораўна Голуб (нар. 21 чэрвеня 1987, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].
Наталля Рыгораўна Голуб | ||||
---|---|---|---|---|
|
||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Нараджэнне |
21 чэрвеня 1987 (37 гадоў) |
|||
Партыя | ||||
Член у | ||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 21 чэрвеня 1987 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.
Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права».
Працавала намеснікам галоўнага бухгалтара, сакратаром-юрысконсультам ААТ «Вінец»; першым сакратаром Бярозаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Абіралася дэпутатам Сігневіцкага сельскага Савета дэпутатаў. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[2].
Не замужам.