Наталля Уладзіміраўна Макоўская

Наталля Уладзіміраўна Макоўская (нар. 2 студзеня 1972, Магілёў) — беларуская эканамістка, спецыялістка ў галіне рынку працы і працоўных адносін. Доктар эканамічных навук (2012), дацэнт (2003), прафесар.

Наталля Уладзіміраўна Макоўская
Дата нараджэння 2 студзеня 1972(1972-01-02) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (2012)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць «Гісторыя», 1994), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (аспірантура, 1999; дактарантура, 2010).

Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1995, факультэт эканомікі і права, кафедра эканомікі і кіравання, прафесар, у 2010—2017 — загадчык кафедры, з 2020 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: рынак працы; эканамічная тэорыя працы; занятасць насельніцтва; унутраны рынак працы ўстановы; упраўленне працоўнымі рэсурсамі.

Узнагароды правіць

Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2006), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Внутренние рынки труда: методология, регулирование и условия функционирования в Республике Беларусь : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.01 : защищена 26.04.2012 : утверждена 17.10.2012 / Маковская Наталья Владимировна. — Минск, 2011.
  • Формирование спроса на внутренних рынках труда организаций в Республике Беларусь : монография / Н. В. Маковская. — Минск, 2012.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Маковская Наталья Владимировна // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 209—210.
  • Наталья Владимировна Маковская : биобиблиографический указатель / [составитель Ю. Г. Чубкова]. ― Могилев : МГУ, 2021.