Наталля Уладзіміраўна Міхайлава
Ната́лля Уладзі́міраўна Міха́йлава (нар. 9 верасня 1963) — мастацкі кіраўнік і дырыжор Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь, Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.
Наталля Уладзіміраўна Міхайлава | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 верасня 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Краіна |
![]() |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжорка, хормайстар |
Жанры | Харавая музыка |
Калектыў | Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь |
Узнагароды |
![]() |
philharmonic.by/ru/philh… |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ва Ужгарадзе. Скончыла Краснадарскае музычнае вучылішча (1985, клас С. А. Лук’янчанка) і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. Луначарcкага па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне» (клас Г. П. Зелянковай).
Творчую дзейнасць пачала ў 1988 годзе як хармайстар Мінскага камернага хору Белдзяржфілармоніі; з 1995 — дырыжор камернага хору «Cantus» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. У 2000 годзе вярнулася ў Белдзяржфілармонію ўжо як мастацкая кіраўніца і галоўная дырыжорка Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь.[1]
Працу ў філармоніі Міхайлава сумяшчае з кіраўніцтвам вакальным ансамблем Нацыянальнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь. Вакальную форму дапамагае падтрымліваць шматгадовае служэнне ў царкве ў якасці пеўчай і асобныя сольныя праекты.
Пад кіраўніцтвам Міхайлавай хор ажыццявіў шматлікія музычныя прэм’еры, упершыню гучалі ў Беларусі. Калектыў удзельнічаў у шматлікіх міжнародных фестывалях: «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» — (Гайнаўка, Польшча, 2006) — Гран-Пры; XV Міжнародны фестываль праваслаўнай духоўнай музыкі «Credo» (Талін, Эстонія, 2008); Міжнародныя фестывалі рускай духоўнай музыкі (Вільнюс, Літва, 1999—2009); Маскоўскі Пасхальны фестываль, маст. кір. — Валерый Гергіеў (Масква, Расія, 2010).
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь супрацоўнічае з рознымі аркестрамі (Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Літоўскі дзяржаўны сімфанічны аркестр, Дзяржаўны акадэмічны Вялікі сімфанічны аркестр імя П. І. Чайкоўскага, Дзяржаўны камерны аркестр РБ, ансамбль салістаў «Класік-Авангард»), дырыжорамі (А. Анісімаў — Беларусь, У. Федасееў — Расія, Г. Рынкявічюс — Літва, В. Мік — Германія, Р. Сангольт — Нарвегія, А. Сполдзінг — ЗША.
Творчая праца Міхайлавай двойчы адзначана стыпендыяй спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2008 годзе за вялікі ўклад у развіццё беларускага мастацтва ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. 4 снежня 2013 года Наталли Міхайлавай прысвоена званне Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь.[1]
Крыніцы
правіць- ↑ а б Государственный камерный хор Республики Беларусь . web.archive.org (3 лютага 2014). Праверана 31 студзеня 2025.
Для паляпшэння артыкула пажадана |