Наталля Іванаўна Шыколенка

(Пасля перасылкі з Наталля Шыколенка)

Наталля Шыко́ленка (нар. 1 жніўня 1964, Мінск) — беларуская і савецкая лёгкаатлетка чэмпіёнка свету 1995 г. і сярэбраная прызёрка XXV Алімпійскіх гульняў у Барселоне (1992 г.) у кіданні кап'я. Майстар спорта міжнароднага класа СССР (1987), заслужаны майстар спорту СССР (1997), заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1995). Спартсмен года Беларусі (1995).

Лёгкая атлетыка
Наталля Шыколенка
Пол жанчына
Поўнае імя Наталля Іванаўна Шыколенка
Спецыялізацыя javelin throw[d]
Клуб Дынама[d]
Нарадзілася 1 жніўня 1964(1964-08-01) (59 гадоў)
Андыжан, Узбекістан
Грамадзянства Сцяг СССР СССР, Сцяг Беларусі Беларусь
Трэнеры М.М. Аўсянік, А.З. Дзмітрусенка
Рост 182 см
Вага 80 кг
IAAF 14269624
Апошняе абнаўленне: 2 лістапада 2014

Маці і асабісты трэнер Ганны Тарасюк. Сястра лёгкаталеткі Таццяны Шыколенкі.

Спартыўная кар'ера правіць

У 1983 г. заваявала тытул чэмпіёнкі СССР сярод юніораў у спаборніцтвах па кіданні кап'я. Праходзіла службу ў спартыўнай камандзе Узброеных Сіл МУС РБ. У 1987 г. прымала ўдзел ў Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Рыме. У 1988 г. у спаборніцтвах па кіданні кап'я выйграла Кубак Еўропы.

Пры падрыхтоўцы да Чэмпіяната свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа ў 1991 г. атрымала сур'ёзную траўмы нагі, тым не менш паехала і выступіла на чэмпіянаце, заняўшы 11-ае месца. Даволі хутка стан здароўя Наталлі выправіўся, і ў 1992 г. яна выйграла першынства СССР з с лепшым па тым часе ў свеце вынікам.

На Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 1993 г. у нямецкім Штутгарце заваявала бронзу (вынік - 65,64 м), на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 1995 г. у шведскім Гётэбаргузолата (вынік - 67,56 м). На Алімпіядзе ў Барселоне ў 1992 г. Наталля заваявала срэбны медаль, саступіўшы першынства немке Сільке Рэнк. На Алімпійскіх гульнях ў амерыканскай Атланце заняла 12-ае месца, трапіўшы на трэцяй спробе ў дрот, па якому рухалася відэакамера.

Працуе настаўнікам СДЮШАР №2 БФСТ "Дынама".

Спартыўныя дасягненні правіць

Асабісты рэкорд — кіданне кап'я на 71.40 м (1994). Пераможца першынств СССР, шасцікратная чэмпіёнка СССР (1988-1992), чэмпіёнка і рэкардсменка СНД (1992), уладальніца Кубка Еўропы і свету (1994), пераможца Спартакіядаў народаў СССР (1986, 1990), чэмпіёнка міра (1995), срэбная прызёрка XXV Алімпійскіх гульняў 1992 г.[1]

Зноскі

  1. ""Семейное" копьё" [руская]. Звязда. 6 чэрвеня 2014. Праверана 2014-10-03.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць