Нафан (прарок)
(Пасля перасылкі з Нафан, прарок)
Нафан (іўр.: נָתָן «дараваны [Богам]», грэч. Νάθαν; прыбл. 1000 гадоў да Нараджэння Хрыстова) — прарок у часы валадарства Давыда і Саламона. Паводле біблейскіх летапісаў — кніг «Параліпаменон», Нафан вёў гістарычныя запісы аб справах цароў Давыда і Саламона. Разам з іншымі запісамі яны паслужылі крыніцай і асновай для складання кніг «Царствы». Паводле Бібліі, Нафан прымаў непасрэдны ўдзел у справе наладжвання богаслужэння ў старажытных яўрэяў, якое было заснавана яшчэ Майсеем, але атрымала асаблівае ўпарадкаванне ў часы валадарства Давыда і Саламона.[1]

Прарок Нафан выкрывае Давіда. Парыжскі псалтыр
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 146.
ЛітаратураПравіць
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 146. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нафан (прарок)