Адкрыць галоўнае меню

Вытворчае аб’яднанне «Нафтан», Наваполацкі нафатаперапрацоўчы завод, ААТ «Нафтан» — найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод Беларусі, пабудаваны ў 1963 г. у Наваполацку.

ААТ «Нафтан»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1963
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Наваполацк (Беларусь)
Ключавыя фігуры Трацякоў Уладзімір Канстанцінавіч (генеральны дырэктар)
Галіна Нафтаперапрацоўка
Прадукцыя палівы, бітумы, звадкаваныя газы
Сайт naftan.by

ГісторыяПравіць

ААТ "Нафтан" створана ў 1992 г. на базе Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода (пабудаваны ў 1958—63). Першае і самае буйное прадпрыемства свайго профілю на Беларусі, адзін з найбуйнейшых нафтахімічных комплексаў у Еўропе. 3 1981 г. — вытворчае аб'яднанне «Наваполацкнафтааргсінтэз», з 1992 г. - вытворчае вытворчае аб'яднанне "Нафтан" 3 2001 г. — сучасная назва.

З 2002 г. арганізаванае як акцыянернае таварыства; 99,8% акцый у дзяржаўнай уласнасці (2005). Аб’ём перапрацоўкі: 8,8 млн.т за год (2004)[1]; 24 млн.т за год (2007)[2]. Галоўныя пастаўшчыкі і партнёры: «Белнафтахім» праз даччыную кампанію «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», «Беларусьнафта», «Роснафта» і даччыныя кампаніі «Лукойл» (2004).

З 1999 г. праходзіць мадэрнізацыю; першая стадыя завершаная ў 1999—2004 г., планавыя тэрміны другой стадыі — 2006—2010 г. Вынікі першай стадыі дазволілі нарасціць ступень перапрацоўкі з 59 % (1997) да 71,6 % (2005) з прагназаваным паказчыкам 90 % у 2010 г.; з канца 2004 г. прадпрыемства выпускае дызельнае паліва з якасцю, адпаведнай Еўрастандарту; на 2008 г. планаваўся пачатак выпуску бензіну з якасцю, адпаведнай Еўра-4[Удакладніць!]. У 2008 годзе да "Нафтана" быў далучаны хімічны завод "Палімір"

ПрадукцыяПравіць

Вырабляе аўтамабільны бензін, дызельнае, пячное і маторнае паліва, прадукцыю для хімічнай прамысловасці (бензол, талуол, параксілол) і інш. Вытворчасць разлічана на перапрацоўку 25 млн. тон нафты за год.

Больш за 70 % прадукцыі экспартуецца ў краіны Еўрасаюза. Прадпрыемства забяспечвае нафтапрадуктамі Рэспубліку Беларусь, а таксама краіны СНД і далёкага замежжа (Расію, Латвію, Літву, Эстонію, Украіну, Малдову, Казахстан, Чэхію, Польшчу, Германію, Францыю, Вялікабрытанію, Галандыю, Італію, Сірыю, Іран, ЗША і інш).

Спектр прадукцыі складае больш за 70 найменняў нафтахімічнай прадукцыі, уключаючы:

  • аўтамабільны бензін (АІ-95, АІ-98);
  • дызельнае паліва розных марак (у тым ліку дызельнае паліва Еўрапейскай якасці EN 590);
  • паліва для рэактыўных рухавікоў (РТ);
  • кацельнае паліва;
  • масла змазачныя шырокага асартыменту;
  • прысадкі і пакеты прысадак да масла;
  • нафтавыя растваральнікі ў шырокім асартыменце;
  • нафтавыя бітумы (будаўнічыя, дарожныя, дахавыя);
  • водарныя вуглевадароды высокай ступені чысціні (параксілола, артаксілол, псеўдакумол, бензол);
  • серная кіслата і іншыя нафтапрадукты

Сацыяльная інфраструктураПравіць

Працуе больш за 5 тыс. чалавек (2000). Мае Палац культуры і Палац воднага спорту, 2 бібліятэкі, паліклініку, санаторый-прафілакторый, базу адпачынку, дзіцячы лагер, 8 дашкольных устаноў і інш. Будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода абумовіла нараджэнне і развіццё Наваполацка.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Рас. зам. энерг. палітыка…
  2. Ю. Годин. Союзное государство или коммерческий союз? // Наш современник, 2007, № 12.

ЛітаратураПравіць

  • Наваполацкае вытворчае аб'яднанне "Нафтан" // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн., 2000. – Т. 11. – С. 100.
  • Протас С. ААТ "Нафтан": мадэрнізацыя - шлях да сусветнага ўзроўню / С. Протас // Звязда. - 2010. - 2 верас. - С. 1, 4-5.
  • Расійская замежная энергетычная палітыка — Беларусь...

СпасылкіПравіць