Нафісату (Нафі) Тыям (фр.: Nafissatou "Nafi" Thiam; нар. 19 жніўня 1994, Брусель) — бельгійская лёгкаатлетка, спецыялізуецца ў мнагабор’і. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2016 і 2020), двухразовая чэмпіёнка свету (2017 і 2022), двухразовая чэмпіёнка Еўропы (2018 і 2022), двухразовая чэмпіёнка Еўропы ў памяшканні ў пяцібор’і. Першая ў гісторыі Бельгіі чэмпіёнка свету па лёгкай атлетыцы. Спартсменка года ў Бельгіі (2014, 2016, 2017), лепшая лёгкаатлетка года ў свеце (2017). Першая ў гісторыі Бельгіі двухразовая алімпійская чэмпіёнка.

Нафісату Тыям
Род дзейнасці лёгкаатлетка
Дата нараджэння 19 жніўня 1994(1994-08-19)[1] (29 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт nafithiam.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Яе маці — бельгійка, а бацька — выхадзец з Сенегала. Бацькі Нафісату разышліся, калі яна была дзіцем і яе выхоўвала маці. Тыям сумяшчае заняткі спортам з вывучэннем геаграфіі ў Льежскім універсітэце.

Нафісату пачала займацца лёгкай атлетыкай ва ўзросце сямі гадоў у льежскім клубе RFC Liégeois. З пачатку спартыўнай кар’еры і да гэтага часу яе трэнерам з’яўляецца былы сямі-і дзесяціборац Ражэ Леспаньяр.

Чэмпіёнскія тытулы правіць

  • 2022 — Чэмпіёнка свету (сямібор’е).
  • 2020 — Алімпійская чэмпіёнка (сямібор’е).
  • 2018 — Чэмпіёнка Еўропы (сямібор’е).
  • 2017 — Чэмпіёнка свету (сямібор’е).
  • 2017 — Чэмпіёнка Еўропы ў памяшканні (пяцібор’е).
  • 2016 — Алімпійская чэмпіёнка (сямібор’е).
  • 2016 — Чэмпіёнка Бельгіі (скачок у даўжыню, у памяшканні).
  • 2016 — Чэмпіёнка Бельгіі (пяцібор’е, у памяшканні).
  • 2015 — Чэмпіёнка Бельгіі (скачок у даўжыню).
  • 2015 — Чэмпіёнка Бельгіі (скачок у вышыню, у памяшканні).
  • 2013 — Чэмпіёнка свету сярод юніёраў (сямібор’е).

Зноскі

  1. а б в Olympedia — 2006. Праверана 2 лютага 2023.