Нахум Зоненберг (англ.: Nahum Sonenberg; нар. 29 снежня 1946, Вецлар, Германія) — ізраільска-канадскі мікрабіёлаг і біяхімік, спецыяліст па кантролі сінтэзу бялкоў. Прафесар Універсітэта Мак-Гіла, член Каралеўскага таварыства Канады (1992) і Лонданскага каралеўскага таварыства (2006), замежны член Нацыянальных Акадэміі навук і Медыцынскай акадэміі ЗША (абедзвюх з 2015). Лаўрэат прэміі Вольфа па медыцыне (2014) і іншых прэстыжных узнагарод.

Нахум Зоненберг
ням.: Nahum Sonenberg
Дата нараджэння 29 снежня 1946(1946-12-29)[1] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, выкладчык універсітэта, мікрабіёлаг
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1976 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па біяхіміі ў Інстытуце Вейцмана. З’яўляўся постдокам у Аарона Шаткіна ў Roche Institute of Molecular Biology. У 1979 годзе пераехаў у Манрэаль, дзе стаў спачатку асістэнт-прафесарам, а пасля прафесарам кафедры біяхіміі Універсітэта Мак-Гіла, цяпер імянны: James McGill Professor у 2002—2016 гадах і з 2017 года Gilman Cheney Professor. У 1985—1986 гадах запрошаны прафесар у лабараторыі Нобелеўскага лаўрэата Дэвіда Балтымара ў Whitehead Institute. Даследчык Медыцынскага інстытута Говарда Х’юза, з 1997 па 2011 гады яго International Research Scholar. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2006), фэла Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі (2012), асацыіраваны член EMBO (2013).

  1. а б https://www.cdnmedhall.ca/laureates/nahumsonenberg
  2. https://royalsociety.org/people/12320/
  3. http://www.nasonline.org/member-directory/members/20035956.html
  4. https://rsc-src.ca/en/find-rsc-member/results?academy_25=All&combine=&current_employer=&first_name=&is_deceased=All&last_name=&page=176
  5. https://www.amacad.org/person/nahum-sonenberg