Нацагійн Багабандзі
Нацагійн Багабандзі (нар. 22 красавіка 1950, Дзабханскі аймак, Манголія) — прэзідэнт Манголіі з 20 чэрвеня 1997 г. да 24 чэрвеня 2005 года ад МНРП.
Нацагійн Багабандзі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нацагийн Багабанди | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пунсалмаагійн Ачырбат | ||||||
Пераемнік | Намбарын Энхбаяр | ||||||
Нараджэнне |
22 красавіка 1950[1] (74 гады) |
||||||
Партыя | МНРП | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Ленінградскі тэхнікум халадзільнай прамысловасці, Адэскі тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці (1980; спецыяльнасць — інжынер халадзільных установак), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1987). Кандыдат філасофскіх навук.
У 1979 уступіў у мангольскую народна-рэвалюцыйную партыю. У 1997 прыпыніў сяброўства ў партыі ў сувязі з выбраннем прэзідэнтам. Пасля сыходу з пасады кіраўніка дзяржавы ў 2005 аднавіў сяброўства ў МНРП.
- З 1972 (з перапынкам на вучобу) — слесар-рамонтнік, механік, інжынер.
- У 1980—1984 — загадчык ідэалагічнага аддзела Цэнтральнага аймачнага камітэта МНРП.
- У 1987—1990 — лектар, загадчык сектара, саветнік аддзела ў апараце ЦК МНРП.
- У 1990—1992 — член прэзідыума, сакратар ЦК МНРП, намеснік старшыні партыі.
- У 1992—1996 — старшыня Вялікага дзяржаўнага Хуралу (ВГХ).
- У 1996—1997 — старшыня фракцыі МНРП ў ВГХ).
Зноскі
- ↑ Natsagiin (Nachagijn) Bagabandi // Brockhaus Enzyklopädie