Нацыянальная бібліятэка

Нацыянальная бібліятэка — бібліятэка, спецыяльна створаная ўрадам краіны ў якасці сховішча асабліва каштоўнай інфармацыі пра гэту краіну. У адрозненне ад публічных бібліятэк, яны рэдка дазваляюць грамадзянам браць кнігі. Часта яны ўключаюць шматлікія рэдкія, каштоўныя, або значныя працы.

Нацыянальныя бібліятэкі звычайна адрознівае іх памер, у параўнанні з іншымі бібліятэкамі ў той жа краіне. Некаторыя рэгіёны, якія не з'яўляюцца незалежнымі, але жадаюць захаваць сваю культуру, ствараюць свае нацыянальныя бібліятэкі з усімі атрыбутамі такіх інстытутаў, такімі, напрыклад, як абавязковы асобнік.