Нацыянальная галерэя (Прага)

Нацыянальная галерэя ў Празе (чэшск.: Národní galerie v Praze) — дзяржаўная арганізацыя, у распараджэнні якой знаходзяцца найбуйнейшыя калекцыі выяўленчага і прыкладнога мастацтва ў Чэхіі.

Нацыянальная галерэя ў Празе
Národní galerie.jpg
Заснаваны 1949
Адкрыты 5 лютага 1796
Месцазнаходжанне Прага
Наведвальнікі
  • 712 619 чал. (2016)
ngprague.cz/en/
Commons-logo.svg Нацыянальная галерэя ў Празе на Вікісховішчы
Базіліка Св. Георгія — аддзел Нацыянальнай галерэі. Фасад арх. Франчэска Караці. перыяд барока

Утворана ў 1949 годзе зліццём некалькіх раней створаных галерэй. Экспазіцыі Нацыянальнай галерэі размяшчаюцца ў некалькіх гістарычных будынках і палацах у Празе і за яе межамі, найбуйнейшы з якіх — Выставачны палац (чэшск.: Veletržní Palác).

ГісторыяПравіць

Гісторыя галерэі пачалася 5 лютага 1796 года, калі групай патрыятычна настроеных чэшскіх арыстакратаў і адукаваных інтэлектуалаў з сярэдняга класа было створана Таварыства патрыятычных сяброў мастацтва для асветы і прылучэння да мастацтва насельніцтва. Таварыства заснавала дзве арганізацыі — Акадэмію мастацтваў і Галерэю, адкрытую для наведванняў гараджан. Менавіта яна стала папярэдніцай сучаснай Нацыянальнай галерэі.

У 1902 годзе Таварыства арганізавала Галерэю сучаснага мастацтва Чэшскага каралеўства, у якую ўвайшла калекцыя, падораная імператарам Францам Іосіфам I.

У 1918 годзе калекцыя Таварыства стала галоўным мастацкім зборам Чэхаславакіі.

У 1942 годзе да Галерэі, якая звалася тады Чэшска-Мараўская земская галерэя, былі далучаны калекцыі расфармаванай Галерэі сучаснага мастацтва Чэшскага каралеўства.

Законам 1949 года была ўтворана Нацыянальная галерэя ў Празе. У збор увайшлі таксама графічныя калекцыі Нацыянальнага музея і Універсітэцкай бібліятэкі.

Галоўныя аддзелы і будынкі Нацыянальнай галерэіПравіць

 
Старамесцкая плошча. Палац Кінскіх каля гатычнага Тынскага сабора

Калекцыя галерэі размешчана ў некалькіх будынках:

ГалерэяПравіць

Сярэднявечча і протарэнесансПравіць

СкульптураПравіць

БарокаПравіць

НацюрмортПравіць

Імпрэсіянізм, постімпрэсіянізмПравіць

КрыніцыПравіць

СпасылкіПравіць