Нацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)

Беларусь

«Нацыянальная літаратурная прэмія» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2015 годзе Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Прозвішчы пераможцаў становяцца вядомымі на Свяце беларускага пісьменства.

Нацыянальная літаратурная прэмія
Краіна  Беларусь
Тып літаратурная прэмія[d] і прэмія[d]
Каму ўручаецца Беларускія літаратары, паэты-песеннікі, літаратурныя крытыкі
Кім уручаецца Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі РБ
Статус Уручаецца
Першае 2015
Сайт litpremia.by/be/

Гісторыя. Апісанне правіць

Папярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі лічыцца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор года, лаўрэатам якога ўручаліся статуэткі «Залаты Купідон» і дыпломы[1].

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі[2].

Аргкамітэт конкурсу складаецца з прадстаўнікоў трох міністэрстваў: інфармацыі, адукацыі, культуры, — а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкага дома «Звязда» і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Творы адбіраюцца экспертнай камісіяй і журы конкурсу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў праводзіцца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства[2].

Першае ўзнагароджанне адбылося 6 верасня 2015 года ў Шчучыне падчас святкавання 22-га «Дня беларускага пісьменства»[3].

Памер прэміі складае каля 30 базавых велічынь[1].

Пералік лаўрэатаў правіць

2015 правіць

2016 правіць

2017 правіць

2018 правіць

  • Проза — Васiль Шырко, кніга «Я нязваны госць».
  • Паэзія — Казiмiр Камейша, зборнік вершаў «Высокі бераг».
  • Дзіцячая літаратура — Вольга Нiкольская, кніга "Похищение шедевра, или Новые приключения агентов «КолбаФирЖик».
  • Драматургія — Георгiй Марчук, зборнік п’ес «Святло вышыні. П’есы».
  • Крытыка і літаратуразнаўства — Іван Штэйнер, кніга «Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя».
  • Публіцыстыка — Зiнаiда Дудзюк, кнігп «Пара высокага сонца».
  • Дэбют — Юлiя Алейчанка, кніга «Пад чароўным шкельцам».[7]

2019 правіць

2020 правіць

Зноскі

  1. а б Лепшым літаратарам Беларусі павялічылі прэміі. Sputnik Беларусь (28 жніўня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  2. а б Яна Явіч. Адбор будзе строгі(недаступная спасылка). НББ (17 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 6 верасня 2015.
  3. Першая Нацыянальная літаратурная прэмія будзе ўручана ў Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне. Звязда (3 сакавіка 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  4. Яна Багданава. 6 авторов получили Первую национальную литературную премию (руск.). СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  5. Объявлены лауреаты 2-й Национальной литературной премии (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (6 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2016. Праверана 4 верасня 2016.
  6. Победителей Национальной литературной премии 2016 года чествовали в Полоцке (руск.). БЕЛТА (3 верасня 2017). Праверана 3 верасня 2017.
  7. Названы імёны лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі (бел.)(недаступная спасылка). Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 2 верасня 2018.
  8. Названы лаўрэаты дзяржаўнай Нацыянальнай літаратурнай прэміі — сярод пераможцаў пісьменнік пад псеўданімам Алег Пушкін (бел.). Наша ніва (14 жніўня 2019). Праверана 2 верасня 2018.(недаступная спасылка)
  9. Сталі вядомымі імёны пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі (бел.). Звязда (5 верасня 2021). Праверана 5 верасня 2021.