Нацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)
«Нацыянальная літаратурная прэмія» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2015 годзе Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Прозвішчы пераможцаў становяцца вядомымі на Свяце беларускага пісьменства.
Нацыянальная літаратурная прэмія | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Тып | літаратурная прэмія[d] і прэмія[d] |
Каму ўручаецца | Беларускія літаратары, паэты-песеннікі, літаратурныя крытыкі |
Кім уручаецца | Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі РБ |
Статус | Уручаецца |
Першае | 2015 |
Сайт | litpremia.by/be/ |
Гісторыя. Апісанне
правіцьПапярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі лічыцца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор года, лаўрэатам якога ўручаліся статуэткі «Залаты Купідон» і дыпломы[1].
Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі[2].
Аргкамітэт конкурсу складаецца з прадстаўнікоў трох міністэрстваў: інфармацыі, адукацыі, культуры, — а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкага дома «Звязда» і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Творы адбіраюцца экспертнай камісіяй і журы конкурсу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў праводзіцца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства[2].
Першае ўзнагароджанне адбылося 6 верасня 2015 года ў Шчучыне падчас святкавання 22-га «Дня беларускага пісьменства»[3].
Памер прэміі складае каля 30 базавых велічынь[1].
Пералік лаўрэатаў
правіць2015
правіць- Проза — Уладзімір Саламаха, аповесць «І няма шляху чужога».
- Паэзія — Тамара Краснова-Гусачанка, зборнік паэзіі «Встреча».
- Дзіцячая літаратура — Ганна Скаржынская-Савіцкая, кніга казак «Надзейка-чарадзейка».
- Драматургія — Наталля Голубева, за цыкл сцэнарыяў для перадач «Обратный отсчет» («ОНТ»).
- Крытыка і літаратуразнаўства — Дзяніс Марціновіч, кніга «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча».
- Публіцыстыка — Міхаіл Шыманскі, кніга нарысаў «Мы этой памяти верны».[4]
2016
правіць- Проза — Алесь Марціновіч, зборнік аповесцяў «Цяпло колішніх вогнішчаў».
- Паэзія — Мар’ян Дукса, зборнік паэзіі «Птушка вечнасці — душа».
- Дзіцячая літаратура — Сяргей Давідовіч, некалькі кніг для дзяцей.
- Драматургія — Ягор Конеў, за п’есу «Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы».
- Крытыка і літаратуразнаўства — Таццяна Мацюхіна, кніга «Беларускі імпрэсіянізм».
- Публіцыстыка — Мікалай Барысенка, кніга нарысаў «Эхо войны в Восточной Беларуси».
- Дэбют — Сяргей Клімковіч, кніга «Тайна квартиры № 8».[5]
2017
правіць- Проза — Людміла Рублеўская, раман «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата».
- Паэзія — Анатоль Аўруцін, зборнік паэзіі «Просветление».
- Дзіцячая літаратура — Міхась Пазнякоў, кніга «Возера Дзіва».
- Драматургія — Васіль Ткачоў, зборнік п’ес «Характары».
- Крытыка і літаратуразнаўства — Валер Назараў, кніга «Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалій творчасці пісьменніка».
- Публіцыстыка — Зіновій Прыгодзіч, кніга «Постаці».
- Дэбют — Маргарыта Латышкевіч, кніга «Яблыкі».[6]
2018
правіць- Проза — Васiль Шырко, кніга «Я нязваны госць».
- Паэзія — Казiмiр Камейша, зборнік вершаў «Высокі бераг».
- Дзіцячая літаратура — Вольга Нiкольская, кніга "Похищение шедевра, или Новые приключения агентов «КолбаФирЖик».
- Драматургія — Георгiй Марчук, зборнік п’ес «Святло вышыні. П’есы».
- Крытыка і літаратуразнаўства — Іван Штэйнер, кніга «Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя».
- Публіцыстыка — Зiнаiда Дудзюк, кнігп «Пара высокага сонца».
- Дэбют — Юлiя Алейчанка, кніга «Пад чароўным шкельцам».[7]
2019
правіць- Проза — Алег Ждан, кніга «Геній».
- Паэзія — Мікола Маляўка, зборнік вершаў «Сланечнік».
- Дзіцячая літаратура — Уладзімір Ягоўдзік, творы «Крылатыя суседзі», «Зачараваная Свіслач», «Кветкі дзівасілу».
- Драматургія — не вызначалася.
- Крытыка і літаратуразнаўства — Святлана Калядка, кніга ««Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі».
- Публіцыстыка — Віктар Хурсік, эсэ «Vale!».
- Дэбют — Станіслава Умец, кніга «Сэрца Сакры».[8]
2020
правіць- Паэзія — Віктар Шніп, кніга вершаў «Белае, чорнае і залатое».
- Проза — Віктар Праўдзін, кніга «Парыж, Эйфелева вежа і...».
- Крытыка і літаратуразнаўства — Алесь Карлюкевіч, кніга «Пухавіччына. Літаратурнае гняздо Беларусі».
- Публіцыстыка — Аляксандр Радзькоў, кніга «Дискретный подход к наблюдению жизни».
- Дзіцячая літаратура — Валянціна Паліканіна, кніга «Усіх мацнее дабрыня».
- Дэбют — Кацярына Стройлава, кніга «Насустрач Любві»[9].
2021
правіць2022
правіць2023
правіць- Паэзія — Хведар Гурыновіч, кніга «Паляўнічая паэма».
- Проза — Віктар Кунцэвіч, кніга «Калі чужая душа — твая».
- Публіцыстыка — Сяргей Міховіч, кніга «Нам силы дает земля».
- Крытыка і літаратуразнаўства — Мікола Мікуліч, кніга «Максім Танк. Асоба, паэзія, лёс».
- Дзіцячая літаратура — Уладзімір Мазго, кніга «Загадка — розуму зарадка».
- Дэбют — Алеся Кузняцова, кніга «Когда трещит лед»[10].
Зноскі
- ↑ а б Лепшым літаратарам Беларусі павялічылі прэміі . Sputnik Беларусь (28 жніўня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
- ↑ а б Яна Явіч. Адбор будзе строгі(недаступная спасылка). НББ (17 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 6 верасня 2015.
- ↑ Першая Нацыянальная літаратурная прэмія будзе ўручана ў Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне . Звязда (3 сакавіка 2015). Праверана 6 верасня 2015.
- ↑ Яна Багданава. 6 авторов получили Первую национальную литературную премию (руск.). СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
- ↑ Объявлены лауреаты 2-й Национальной литературной премии (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (6 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2016. Праверана 4 верасня 2016.
- ↑ Победителей Национальной литературной премии 2016 года чествовали в Полоцке (руск.). БЕЛТА (3 верасня 2017). Праверана 3 верасня 2017.
- ↑ Названы імёны лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі (бел.)(недаступная спасылка). Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 2 верасня 2018.
- ↑ Названы лаўрэаты дзяржаўнай Нацыянальнай літаратурнай прэміі — сярод пераможцаў пісьменнік пад псеўданімам Алег Пушкін (бел.) . Наша ніва (14 жніўня 2019). Праверана 2 верасня 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ Сталі вядомымі імёны пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі (бел.) . Звязда (5 верасня 2021). Праверана 5 верасня 2021.
- ↑ Сумленныя словы для гісторыі (бел.) . Звязда (2 верасня 2024). Праверана 2 верасня 2024.