Нацыянальная музычная прэмія «Ліра» 2014

IV Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі „Ліра“» была праведзена 31 студзеня 2015 года ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Арганізатарамі конкурсу сталі Міністэрства культуры Беларусі і «Агульнанацыянальнае тэлебачанне»[1][2].

Выканаўцы прынялі ўдзел у пяці вялікіх адборачных канцэртах. Прафесійнае журы і гледачы з дапамогай SMS-галасавання выбралі прэтэндэнтаў на намінацыі прэміі «Ліра», якія былі абвешчаны на шостым, заключным канцэрце[3].

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ў 13 намінацыях прайшла 31 студзеня 2015 года ў Палацы Рэспублікі. Вядучымі былі Анастасія Касянкова, Герман і Іван Падрэз. Цырымонія ўзнагароджання вялася на беларускай мове[4].

Спіс намінантаў і лаўрэатаўПравіць

Пераможцы паказаны першымі і вылучаны колерам

Намінацыі Пераможцы і фіналісты
Лепшы выканаўца
(калектыў выканаўцаў)
TEO
Аляксандр Саладуха
Без билета
Тяни-Толкай  (руск.)
Лепшы арганізатар канцэртаў
Прафіартвідэон
Палац Рэспублікі
Магілёўская абласная філармонія
Лепшая песня на беларускай мове
«Абдымі мяне» — NAVI
«Кропелькай на далоні» — Аліна Молаш
«Мара» — Las Vegas
Лепшая песня года
«Cheesecake» — TEO
«Отпускаю навсегда» — Ганна Шаркунова
«Не вернёшь» — Іскуі Абалян
Лепшы кліп года
«You Will Be Here» — Жанэт  (руск.)
«Спит» — Алена Ланская
«Wind Inside» — Nuteki
Лепшы аўтар музыкі
Леанід Шырын
Герман
Яўген Алейнік
Лепшы аўтар слоў
Алена Ермаловіч
Юлія Быкава
Уладзімір Кубышкін
Лепшы аранжыроўшчык
Андрэй Саўрыцкі
Яўген Алейнік
Аляксандр Пашкоўскі
Прадзюсар года
«Спамаш»
Grand Music
Павел Клышэўскі
Уладзімір Кубышкін
Адкрыццё года
Misters
Валерыя Садоўская
NAVI
Аліна Молаш
Стыль года
Аляксей Грос
Uzari
Венера
Лепшы музычны тэлепраект у галіне эстраднага мастацтва
«Легенды.Live» — Беларусь 2
«Поющие города» — СТБ
За папулярызацыю беларускай музыкі за мяжой
IOWA
Макс Корж
Дзмітрый Калдун
Мецэнат культуры Беларусі ў галіне папулярнага эстраднага мастацтва
Беларуськалій
За ўклад у развіццё эстраднай папулярнай музыкі
Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч
Леанід Шырын
Алег Елісеенкаў

Зноскі

СпасылкіПравіць