Нацыянальная парламенцкая бібліятэка Японіі

Нацыянальная парламенцкая бібліятэка (яп.: 国立国会図書館) — адзіная нацыянальная бібліятэка Японіі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Была заснавана ў 1948 для выкарыстання членамі Парламента Японіі. Па сваіх мэтах і магчымасцях бібліятэка параўнальная з Бібліятэкай Кангрэса (ЗША). Нацыянальная парламенцкая бібліятэка складаецца з двух асноўных аддзяленняў у Токіа і Кіёта, і больш малых.

Нацыянальная парламенцкая бібліятэка
яп.: 国立国会図書館[1]
англ.: National Diet Library[1]
Галоўны будынак Такійскага аддзялення
Галоўны будынак Такійскага аддзялення
Краіна
Адрас  Японія, Токіа, Кіёта
Заснавана 25 лютага 1948
Код ISIL JP-1000001
Фонд
Аб'ём фонду 35,6 млн адзінак (9,3 млн кніг)[2]
Доступ і карыстанне
Колькасць чытачоў 654 тыс. у год[2]
Іншая інфармацыя
Бюджэт ¥21,8 млрд[2]
Супрацоўнікі 908[2]
Вэб-сайт ndl.go.jp
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Галоўны будынак Такійскага аддзялення Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкі
Галоўны будынак Кіёцкага аддзялення Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкі

Гісторыя

правіць

Нацыянальная Парламенцкая бібліятэка Японіі з'яўляецца спадчынніцай трох розных бібліятэк: Імперскай бібліятэкі, заснаванай у 1872 годзе пры Міністэрстве адукацыі Японіі і бібліятэк 2-х палат Парламента Японіі, утвораных адначасова ў 1890 годзе. 2 Бібліятэкі Парламента, як і сам гэты заканадаўчы орган, не былі развіты ў першай палове XX стагоддзя. У часы акупацыі Японіі войскамі ЗША пры садзейнічанні Дугласа Мак-Артура бібліятэка разраслася да 100 тысяч тамоў у 1948. Да 1986 збор бібліятэкі дасягнуў 12 млн асобнікаў. Нядаўна было адкрыта новае аддзяленне для дзяцей. Дзякуючы бібліятэцы праводзяцца сотні тысяч даследаванняў.

Асноўная калекцыя

правіць

Бібліятэка валодае ўсімі выданнямі, якія калі-небудзь выдаваліся ў Японіі, а таксама шматлікімі замежнымі кнігамі.

8 спецыяльных калекцый бібліятэкі лічацца важнымі:

  • Сучасная палітычная і канстытуцыйная гісторыя
  • Матэрыялы пра паваенную акупацыю Японіі
  • Законы і законапраекты
  • Навука і тэхналогіі
  • Карты
  • Музыка
  • Замежныя кнігі пра Японію
  • Рэдкія і старажытныя выданні

Аблічбоўка кніг для сеткі Інтэрнэт

правіць

У апошнія гады актыўна развіваецца сайт бібліятэкі на англійскай і японскай мове. На гэты сайт выкладваюцца такія дакументы, як агульны каталог бібліятэкі, 60 000 сучасных кніг, 37 000 старажытных, пратаколы паседжанняў Парламента Японіі.

Зноскі

  1. а б 国税庁法人番号公表サイト — 2015.
  2. а б в г Annual Report of the National Diet Library. Trends of the past year (англ.) (4 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 15 ліпеня 2010.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць