Нацыянальная тэатральная прэмія

Нацыянальная тэатральная прэмія — прэмія ў галіне тэатральнага мастацтва. Заснавана ў верасні 2010 года пастановай Савета Міністраў Беларусі. Вынікі падводзяцца журы з прадстаўнікоў Міністэрства культуры Беларусі, Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, Беларускага саюза кампазітараў. Уручаецца штогод з 2011 года за найбольш значныя дасягненні ў галіне айчыннага тэатральнага мастацтва.[1]

Нацыянальная тэатральная прэмія
Нацыянальная тэатральная прэмія
Нацыянальная тэатральная прэмія.jpg
Тып тэатральная прэмія[d] і прэмія[d]
Заснаванне 2011
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь

Першая Нацыянальная тэатральная прэмія (2011)Правіць

АдборПравіць

На конкурс было прадстаўлена 27 спектакляў. На пасяджэнні адборачнай камісіі шляхам галасавання большасцю галасоў было вызначана 12 спектакляў-намінантаў конкурсу:

Абраныя спектаклі былі паказаны на тэатральных пляцоўках Мінска з 4 па 10 кастрычніка 2011 г. Па выніках прагляду членамі журы будуць вызначаны пераможцы.

ВынікіПравіць

Пераможцамі сталі:

Другая Нацыянальная тэатральная прэмія (2012)Правіць

АдборПравіць

На конкурс было прадстаўлена 39 спектакляў ад 28 драматычных, музычных і лялечных тэатраў. Адбор праходзіў у два этапы. Першы — прагляд відэа-версіі. Другі — выезд членаў камісіі непасрэдна ў тэатры і прагляд арыгінальных версій пастановак.

На пасяджэнні адборачнай камісіі шляхам галасавання большасцю галасоў было вызначана 16 спектакляў-намінантаў конкурсу:

ВынікіПравіць

Абраныя спектаклі былі паказаны на тэатральных пляцоўках Мінска з 12 па 18 лістапада 2012 г. Пераможцамі сталі:

  • «Пікавая дама» («Лепшы спектакль»);
  • «Пікавая дама» («Лепшы спектакль тэатра лялек»);
  • «Чароўны пэндзаль» («Лепшы спектакль для дзяцей»);
  • Алег Жугжда, «Пікавая дама» («Лепшая рэжысёрская работа»);
  • Ларыса Мікуліч, ролі Графіні Ганны Фядотаўны С-кай, Надзеі Філарэтаўны фон Мэк, Лізаветы Іванаўны у «Пікавай даме» («Лепшая жаночая роля»);
  • Аляксандр Палазкоў, роля Філімона Пупкіна у «Пан Міністар» («Лепшая мужчынская роля»);
  • Таццяна Нерсісян, «Вянчанне» («Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка»);
  • Андрэй Зубрыч, «Выкраданне Еўропы альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» («Лепшае музычнае афармленне спектакля»);
  • Наталля Фурман, «Выкраданне Еўропы альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» («Лепшая работа харэографа-пастаноўшчыка»);
  • «Аднакласнікі» («Лепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара»)[2].

Зноскі

  1. IV Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (22 лістапада 2016). Праверана 4 жніўня 2018.(недаступная спасылка)
  2. Алісейчык, Галіна (2013). "Нацыянальная тэатральная прэмія. Што далей?" (in be). Мастацтва (1 (358)): 26–28. https://issuu.com/pullet/docs/mastactva__01_2013. 

СпасылкіПравіць