Нацыянальная інжынерная акадэмія ЗША
Нацыянальная інжынерная акадэмія ЗША (англ.: National Academy of Engineering) — амерыканская незалежная навуковая арганізацыя. З’яўляецца часткай Нацыянальных акадэмій навук, інжынерыі і медыцыны разам з Нацыянальнай акадэміяй навук, Нацыянальнай акадэміяй медыцыны і Нацыянальным даследчым саветам.
Нацыянальная інжынерная акадэмія ЗША | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | 500 5th St NW, Washington, DC 20001[3][2] |
Тып арганізацыі | акадэмія навук |
Заснаванне | |
Дата заснавання | снежань 1964[1] |
Матчыная арганізацыя | Нацыянальныя акадэміі навук, інжынерыі і медыцыны ЗША[d] |
Член у | |
nae.edu (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальная інжынерная акадэмія рэалізуе інжынерныя праграмы, накіраваныя на задавальненне нацыянальных патрэб, заахвочвае адукацыю і даследаванні і прызнае выдатныя дасягненні інжынераў. Новыя члены штогод абіраюцца дзеючымі членамі на аснове іх выдатных і пастаянных дасягненняў у арыгінальных даследаваннях. Інжынерная акадэмія з’яўляецца аўтаномнай у сваім кіраванні і ў выбары сваіх членаў, падзяляючы з астатнімі нацыянальнымі акадэміямі ролю дарадцы федэральнага ўрада.
Гісторыя
правіцьЗаснавана ў 1964 годзе. Кансультуе ўрад ЗША. Налічвае больш за 2 тыс. членаў. Галаўны офіс знаходзіцца ў Вашынгтоне.
Прысуджае шэраг прэмій, сярод якіх прэмія Дрэйпера — за значныя інжынерныя дасягненні, якія аказалі моцны ўплыў на грамадства, а таксама прывялі да паляпшэння якасці жыцця і/або аблегчылі доступ да інфармацыі.
Зноскі
- ↑ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 19 студзеня 2022.
- ↑ а б Google Maps — 2005. Праверана 19 студзеня 2022.
- ↑ https://www.nae.edu/19687/StaffDirectory Праверана 19 студзеня 2022.