Нацыянальны Герой Арменіі

Нацыянальны герой Арменіі — найвышэйшае ганаровае званне Рэспублікі Арменія.

Ордэн Айчыны
арм.: Հայաստանի ազգային հերոս
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва арм.: Հայաստանի ազգային հերոս
Краіна  Арменія
Тып званне
Кім уручаецца Прэзідэнт Арменіі
Дата заснавання 1 красавіка 1994 года
Статус уручаецца
Першае 28 ліпеня 1994 года
Колькасць 27
Чарговасць узнагарод
Малодшая Ордэн Славы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Закон «Пра найвышэйшае званне „Нацыянальны герой Арменіі“» дзейнічае з 1994 года. Званне «Нацыянальны герой Арменіі» прысуджаецца ў вобласці абароны краіны і ўмацавання правапарадку за выключныя заслугі, якія маюць агульнанацыянальнае значэнне, перад Рэспублікай Арменія ў справе стварэння значных нацыянальных каштоўнасцяў. Асобам, якія ганараваны званнем «Нацыянальны герой Арменіі», уручаецца ордэн Айчыны, які носіцца на левым боку грудзей.

Палажэнне пра ўзнагароду правіць

З 6 лістапада 2003 года дзейнічае наступная рэдакцыя закона[1]:

  1. Найвышэйшае званне «Нацыянальны Герой Арменіі» прысвойваецца за заслугі, якія маюць агульнанацыянальнае значэнне, перад Рэспублікай Арменія ў справе абароны краіны і ўмацавання правапарадку і стварэння значных нацыянальных каштоўнасцяў.
  2. Найвышэйшае званне «Нацыянальны Герой Арменіі» прысвойваецца грамадзянам Рэспублікі Арменія, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства
  3. Страціла сілу.
  4. Ганараваным вышэйшага звання «Нацыянальны Герой Арменіі» асобам уручаецца Ордэн Айчыны, які носіцца на левым боку грудзей.

З 1 красавіка 1994 года па 6 лістапада 2003 года званне «Нацыянальны Герой Арменіі» прысвойвалася толькі грамадзянам Арменіі[2].

Зноскі

Спасылкі правіць