Дзяржаўны ўніверсітэт «Кіеўскі авіяцыйны інстытут»

універсітэт у Кіеве

Дзяржаўны ўніверсітэт «Кіеўскі авіяцыйны інстытут» (укр.: Державний університет "Київський авіаційний інститут") — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова політэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Дзяржаўны ўніверсітэт «Кіеўскі авіяцыйны інстытут»
Державний університет "Київський авіаційний інститут"
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Державний університет "Київський авіаційний інститут"
Міжнародная назва National Aviation University
Заснаваны 1933
Тып політэхнічны ўніверсітэт
Рэктар Максім Георгіевіч Луцкі[1]
Студэнты 25000
Дактары 185
Краіна
Юрыдычны адрас пр-т Любаміра Гузара 1,
03680 г. Кіеў, Украіна
Сайт nau.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Вытокі навучальнай установы паходзяць з авіяцыйных курсаў, арганізаваных на пачатку XX стагоддзя, а самастойная гісторыя ўстановы пачалася ў 1933 годзе з пастановы Савета Народных Камісараў СССР, калі на базе Авіяцыйнага факультэта Кіеўскага машынабудаўнічага інстытута быў створаны Кіеўскі Авіяцыйны Інстытут (КАІ).

У далейшым назва ўстановы змянялася: Кіеўскі інстытут грамадзянскага паветранага флоту (1947), Кіеўскі інстытут грамадзянскай авіяцыі (1964), Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1965), Кіеўскі міжнародны ўніверсітэт грамадзянскай авіяцыі (1994), Нацыянальны авіяцыйны ўніверсітэт (2000).

Улічваючы агульнадзяржаўнае і міжнароднае прызнанне вынікаў дзейнасці і значны ўклад у развіццё нацыянальнай вышэйшай адукацыі і навукі, указам Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы ў верасні 2000 года ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага.

8 лістапада 2024 года ВНУ змяніла назву на Дзяржаўны ўніверсітэт «Кіеўскі авіяцыйны інстытут». Акрамя таго яна стала першым украінскім універсітэтам у форме дзяржаўнага некамерцыйнага прадпрыемства замест бюджэтнай установы[3].

Структура

правіць
  • Інстытут ІКАО;
  • Інстытут міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця;
  • Інстытут новых тэхналогій і лідарства;
  • Інстытут бесперапыннай адукацыі;
  • Інстытут інавацыйных асветных тэхналогій;
  • Аэракасмічны факультэт
  • Факультэт аэранавігацыі, электронікі і тэлекамунікацый;
  • Факультэт архітэктуры, будаўніцтва і дызайна;
  • Факультэт экалагічнай бяспекі, інжынерыі і тэхналогій;
  • Факультэт эканомікі і бізнес-адміністравання;
  • Факультэт кібербяспекі, камп’ютарнай і праграмнай інжынерыі;
  • Факультэт лінгвістыкі і сацыяльных камунікацый;
  • Факультэт міжнародных адносін;
  • Факультэт транспарту, менеджменту і лагістыкі;
  • Юрыдычны факультэт.

Вядомыя выпускнікі

правіць
  • Уладзімір Мікалаевіч Чаламей — доктар тэхнічных навук, прафесар, Генеральны канструктар ракетна-касмічнай тэхнікі СССР, акадэмік Акадэміі навук СССР, член Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, распрацоўшчык «ядзернага шчыта» Савецкага Саюза, спецыяліст у галіне дынамікі ўстойлівасці складаных вагальных сістэм, механікі і тэхнічнай кібернетыкі. Скончыў Кіеўскі авіяцыйны інстытут у 1937 годзе, працаваў старшым выкладчыкам КАІ ў 1939—1941 гг.[4]
  • Мікалай Лукіч Галега — доктар тэхнічных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі УССР, член-карэспандэнт НАН Украіны, вучоны ў галіне механікі і машынабудавання, грамадскі дзеяч. Скончыў Кіеўскі авіяцыйны інстытут у 1938 годзе.
  • Юрый Уладзіміравіч Курлін — лётчык-выпрабавальнік, Герой Савецкага Саюза, узнагароджаны ордэнам «За заслугі» ІІІ ступені, майстар спорту міжнароднага класа па самалётным спорце. Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскага паветранага флоту ў 1956 годзе.
  • Аляксандр Фядотавіч Аксёнаў — доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Украіны, спецыяліст у галіне авіяцыйнага матэрыялазнаўства, трэння і зносу металаў, заснавальнік напрамку авіяцыйнай хіматалогіі. Скончыў механічны факультэт Кіеўскага інстытута грамадзянскага паветранага флоту ў 1953 годзе.
  • Уладзімір Аляксеевіч Ігнатаў — доктар тэхнічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны, акадэмік Акадэміі сувязі Украіны, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі пры ААН, заснавальнік навуковай школы ў галіне авіяцыйнай і касмічнай радыёэлектронікі. Скончыў Кіеўскі інстытут грамадзянскага паветранага флоту ў 1961 годзе.
  • Міхаіл Рыгоравіч Харчанка — дырэктар авіятранспартнага прадпрыемства «Авіялініі Антонава» дзяржаўнага прадпрыемства «Антонаў». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі за дасягненні ў галіне самалётабудавання, Заслужаны работнік транспарту Украіны, вядучы інжынер-выпрабавальнік першага класа.
  • Уладзімір Уладзіміравіч Мохар — доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Украіны, дырэктар Інстытута праблем мадэлявання ў энергетыцы імя Г. Я. Пухава НАН Украіны. Скончыў факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Кіеўскага інстытута інжынераў грамадзянскай авіяцыі ў 1977 годзе.
  • Бенард Аліу Алумуіва — пяты прэзідэнт Савета Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), Ганаровы доктар НАУ. Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі ў 1983 годзе.
  • Аляксандр Дзмітрыевіч Данец — прэзідэнт Дзяржаўнага прадпрыемства «Антонаў», Заслужаны авіябудаўнік Украіны, спецыяліст у галіне тэхнічнай эксплуатацыі авіяцыі. Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі ў 1988 годзе.
  • Аляксандр Васільевіч Більчук — старшыня Дзяржавіяслужбы Украіны, спецыяліст у галіне самалётабудавання і менеджменту. Скончыў навучанне ў Кіеўскім міжнародным універсітэце грамадзянскай авіяцыі ў 2000 годзе.
  • Ціна Караль — Народная артыстка Украіны, спявачка, тэлевядучая, актрыса і грамадскі дзеяч. Скончыла Нацыянальны авіяцыйны ўніверсітэт у 2005 годзе.
  • Злата Огневіч — Заслужаная артыстка АР Крым, спявачка, тэлевядучая і актрыса дубляжу. Скончыла навучанне ў Нацыянальным авіяцыйным універсітэце ў 2008 годзе.

Зноскі

  1. Структура власності НАУ (укр.). opendatabot.ua. Праверана 13 сакавіка 2023.
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.
  3. НАУ розділили на Київський авіаційний інститут і Льотну академію: що зміниться
  4. Гордість університету. nau.edu.ua. Праверана 4 мая 2022.

Спасылкі

правіць