Нацыянальны атлас Беларусі

Нацыянальны атлас Беларусі — фундаментальнае навукова-даведачнае афіцыйнае дзяржаўнае выданне Рэспублікі Беларусь: картаграфічны твор (атлас), у якім змешчана сучасная інфармацыя пра Беларусь, ён характарызуе прыродныя ўмовы і рэсурсы, дэмаграфічную, эканамічную, гістарычную сітуацыю ў Беларусі.

Нацыянальны атлас Беларусі
Аўтар М. У. Мясніковіч (рэд.)
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Белкартаграфія
Выпуск 2002
Старонак 292
ISBN 985-6625-09-02

Гісторыя

правіць

Грунтам для стварэння Нацыянальнага атласа стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 12 мая 1999 года № 269. Быў вызначаны каардынацыйны савет, які складаўся з 10 чалавек, большасць з якіх — дырэктары навукова-даследчых інстытутаў: І. І. Пашкевіч, Г. І. Кузняцоў, А. І. Кавалёў, А. В. Казулін, М. П. Касцюк, У. Ф. Логінаў, В. І. Парфёнаў, М. М. Пікулік, І. І. Пірожнік, С. К. Рахманаў. Заказчык атласа — Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. Атлас створаны каля 450 спецыялістамі з больш чым 60 арганізацый[1]. Першае выданне выйшла ў свет у 2002 годзе.

Пасля 2020 года плануецца абнавіць «Нацыянальны атлас Беларусі» і стварыць электронную версію атласа[2][3].

26 верасня 2024 года Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі другое выданне атласа.[4]

Апісанне

правіць

Першае выданне Атласа складаецца з 19 раздзелаў. Фармат кнігі — 40×47 см, вага — каля 5 кілаграмаў. Змест дае поўнае ўяўленне пра Беларусь: яе тэрыторыю, клімат, жывёльны і раслінны свет, экалогію, насельніцтва, прамысловасць, сельскую гаспадарку, навуку, адукацыю, культуру, знешнія сувязі, гісторыю. Першы прэзентацыйны наклад — 2 тысячы асобнікаў.

Другое выданне складаецца з 20 раздзелаў, агульны аб’ём — 348 старонак.[4]

Крытыка

правіць

Віктар Цемушаў у 2003 годзе падрабязна разглядзеў і раскрытыкаваў чатыры гістарычныя карты з раздзела «Гісторыя» Нацыянальнага атласа Беларусі[5].

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць