Нацыянальны дзень Швецыі

Нацыянальны дзень Швецыі, або Дзень шведскага сцяга (шведск.: Sveriges nationaldag або svenska flaggans dag) — свята Швецыі, адзначаецца штогод 6 чэрвеня. Свята было заснавана рыксдагам у 1983 годзе, да гэтага яно адзначалася як Дзень шведскага сцяга.

Сцяг Швецыі
Прынцэса Вікторыя на святкаванні Нацыянальнага дня

Гісторыя правіць

Заснавальнікі сучаснай Швецыі прапанавалі увекавечыць дату абрання караля Густава Ваза ў 1523 годзе, і з 1910-х гадоў свята традыцыйна адзначаецца на Алімпійскім стадыёне ў Стакгольме.

Аднак некалькі дзесяцігоддзяў гэтая дата не лічылася нацыянальным святам. 6 чэрвеня 1523 года распалася Кальмарская унія і завяршылася праўленне Даніі, у гэты дзень Швецыя здабыла незалежнасць. Але гэтыя падзеі адбыліся занадта даўно і не мелі дастатковай значнасці для грамадскай свядомасці.

Падзеі правіць

Падзеі ў шведскай гісторыі, якія адбыліся 6 чэрвеня:

  • 1523 - Густаў I Ваза быў абраны каралём Швецыі, што азнаменавала распад Кальмарскай уніі.
  • 1654 - Карл X ўспадкаваў трон Швецыі пасля адрачэння каралевы Крысціны.
  • 1809 - Новы ўрадавы апарат вярнуў палітычную ўладу шведскаму дваранству.
  • 1857 - Сафія Насаўская выйшла замуж за караля Швецыі і Нарвегіі Оскара II.
  • 1974 - Урад абвясціў Швецыю канстытуцыйнай манархіяй, якая рэгулюецца парламентам.

Падзеі 1523 і 1809 гадоў лічацца найбольш важнымі. Першая - аднаўленне Швецыі як незалежнай дзяржавы пасля Кальмарскай уніі, другая - стварэнне ўрадавага ладу, які існаваў да 1970-х гадоў.

Спасылкі правіць