Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа

Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа — навучальная ўстанова.

Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа
Заснавана 14 студзеня 1990
Дырэктар Уладзімір Георгіевіч Колас
Тып школа

Гісторыя правіць

Заснаваны 14 студзеня 1990 года. Спачатку дзейнічаў як нядзельная ўстанова. З 28 лістапада 1990 года як аддзел быў у складзе Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра (БГАКЦ), створанага загадам Савета Міністраў БССР. Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1991 года ліцэй стаў стацыянарнай установай у складзе БГАКЦ. У 1998 годзе цэнтр спыніў дзейнасць, а ліцэй стаў дзейнічаць самастойна як Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

Амаль адразу ліцэй стаў прэстыжнай навучальнай установай. Меў філіялы ў гарадах Беларусі. Найбольш вядомай стала стацыянарная светлагорская ўстанова. Выкладанне вялося па-беларуску. Навучанне працягвалася чатыры гады (8-11 класы).

У чэрвені 2003 года выдадзена пастанова Савета міністраў Беларусі пра ліквідацыю ліцэя. З таго часу ліцэй спыніў дзейнасць як установа адукацыі, але працягваў неафіцыйнае навучанне[1]. Станам на верасень 2016 года ў ліцэі навучалася больш за 60 вучняў, з якімі працавалі 14 выкладчыкаў. Ліцэй меў дамову пра супрацоўніцтва з сярэднімі навучальнымі ўстановамі Польшчы; частка вучняў перыядычна там вучылася, праходзіла атэстацыю і атрымоўвала адпаведныя сертыфікаты.

Настаўніцкі калектыў правіць

Педагагічны калектыў ліцэя з самага заснавання ўзначальваў вядомы кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас. У ліцэі працавалі лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Сёмуха, дактары — Валянцін Голубеў, Міхась Тычына, Уладзімір Кулажанка, Захар Шыбека, і кандыдаты навук — Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў, Павел Церашковіч, Алесь Лозка, Павел Баркоўскі, Пётр Садоўскі, Валянцін Мазец, Уладзімір Емяльянчык, Павел Лойка, Алесь Жлутка, Вольга Дадзіёмава, Алена Каштанава, Васіль Варонін, Віктар Кісель, Тадэвуш Навагродскі, Анатоль Вісловіч, Алена Таболіч, Дзіна Вадзюшына, Пятро Васючэнка, Яўген Шунейка, Люба Тарасюк, Васіль Каваліў, Ларыса Зайцава, Аляксандр Палоннікаў, Мікалай Бірукоў, Аляксей Хадыка, Юрый Бушлякоў і іншыя, выдатнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь — Уладзімір Дзіско, Ірына Сідарэнка, Вольга Кузьміч, Вольга Дзядзюля, гісторык Анатоль Сідарэвіч, філолаг Вінцук Вячорка, літаратар і акадэмічны выкладчык Андрэй Хадановіч і іншыя вядомыя ў Беларусі і па-за ёй асобы.

Выпускнікі правіць

Сярод былых вучняў і выпускнікоў ліцэя грамадскія дзеячы Франак Вячорка, Алесь Міхалевіч, Павел Котаў, Вольга Стужынская, Алена Ліс, акцёры Раман Падаляка, Вера Шыпіла, навукоўцы Павел Баркоўскі, Максім Чарняўскі, Алесь Суша, Юлія Лахвіч, Святлана Пацыенка, Наталля Багданава, Кір Тананушка, Юлія Захарына, Алесь Мікус, Юлія Назаранка, Ірына Кашталян, Вольга Крыжаноўская, Наталля Васілевіч, літаратары і перакладчыкі Міхась Баярын, Антон Кузьміч, Наста Лабада, Глеб Лабадзенка, Дзяніс Марціновіч, Сяргей Патаранскі, Ілля Сін, Сяргей Сматрычэнка, Сюзанна Паўкштэла, Сяргей Петрыкевіч, Адэля Дубавец, Алег Жлутка, Андрэй Кім, Вераніка Мазуркевіч, мастакі Антон Крыштаповіч, Аляксей Іваноў, Ніна Маргаева, журналісты Кацярына Ткачэнка, Віталь Зыблюк, грэка-каталіцкі святар а. Яўген Усошын і іншыя.

Бібліяграфія правіць

  • Беларуская школа: тэзісы навукова-практычнай канферэнцыі (28―29 сакавіка 1992 года, г. Мінск) / Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; [рэдкалегія: Л. Баршчэўскі (галоўны рэдактар) і інш.], 1992.
  • Праграмы. Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь / Скл. Пятро Васючэнка, Алег Дышлевіч, Вячаслаў Ракіцкі, Аляксей Хадыка, Вольга Дадзіёмава, Анатоль Сідарэвіч і інш. — Мн., 1992.
  • Мадэль нацыянальнага гуманітарнага ліцэя // Адукацыя і выхаванне № 5, 1994. — С. 27-38.
  • Гісторыя Беларусі. Літаратура. Сусветнае мастацтва: Эксперыментальныя аўтарскія праграмы гуманітарнага ліцэя / Скл. В. Ф. Голубеў, І. Ф. Кітурка, Л. П. Баршчэўскі, М. А. Тычына, Я.Дз. Сурскі. Таварыства беларускай школы. — Мн., 2014.
  • Гісторыя Беларусі. Літаратура. Выяўленчае мастацтва: Эксперыментальныя аўтарскія праграмы гуманітарнага ліцэя. Выпуск другі / Скл. В. Ф. Голубеў, І. Ф. Кітурка, Л. П. Баршчэўскі, П. В. Васючэнка, М. А. Тычына, В. У. Колас. Таварыства беларускай школы. — Мн., 2015.
  • Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. Геаграфія. Эксперыментальныя аўтарскія праграмы гуманітарнага ліцэя. Выпуск трэці / Скл. А. А. Трусаў, В. Ф. Голубеў, П. У. Церашковіч. Таварыства беларускай школы. — Мн., 2016.
  • Літаратура і мастацтва. Геаграфія. Беларускі фальклор. Эксперыментальныя аўтарскія праграмы гуманітарнага ліцэя. Выпуск чацвёрты / Скл. Л. П. Баршчэўскі, П. У. Церашковіч, А. Ю. Лозка. Таварыства беларускай школы. — Мн., 2017.
  • Літаратура і мастацтва. Сусветная гісторыя. Геаграфія. Эксперыментальныя аўтарскія праграмы гуманітарнага ліцэя. Выпуск пяты / Скл. Л. П. Баршчэўскі, А. А. Трусаў, П. У. Церашковіч. Таварыства беларускай школы. — Мн., 2018.

Зноскі

  1. Уладзімір Колас: «Быць дзяржаўным ліцэем на адну гадзіну альбо на тыдзень мы не збіраемся…» // «Народная воля», 15 студзеня 2010.

Літаратура правіць

  • Колас У. Г. Лёс ліцэя. — СПб., 2006.