Нацыянальны музей Рыма
Нацыянальны рымскі музей (італ.: Museo Nazionale Romano) — адзін з музеяў горада Рыма.
Нацыянальны музей Рыма | |
---|---|
Заснаваны | 1889 |
Адкрыты | 1890 |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі |
|
Адрас | Via Sant'Apollinare 46 - 00186 Roma[1], via delle Botteghe Oscure 31- 00186 Roma, largo di Villa Peretti 1 - 00186 Roma і via Enrico de Nicola 79 - 00186 Roma |
Дырэктар | Stéphane Verger[d] |
museonazionaleromano.beniculturali.it (італ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей, які адкрыўся ў 1889 годзе, валодае адным з самых багатых збораў антычнай скульптуры. Калекцыі музея размяшчаюцца ў чатырох будынках:
- У антычных тэрмах Дыяклетыяна захаваліся залы, часткова перабудаваныя ў царкву Санта Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры, у залах прадстаўлены калекцыі надпісаў і скульптур.
- У палацца Масіма знаходзяцца калекцыі антычных і сярэднявечных манет і каштоўнасцяў. У залах выстаўлены саркафагі, фрэскі з вілы Лівіі і мазаікі з вілы Фарнезіна.
- У палацца Альтэмпс прадстаўлена калекцыя з 104 антычных скульптур сям'і Людавізі, а таксама зборы Матэі, Дэль Драга, егіпецкая калекцыя.
- У крыпце Бальба выстаўлены матэрыялы раскопак і прадстаўлена гісторыя развіцця горада Рыма.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны рымскі музей