Нацыянальны музей Фінляндыі

Нацыянальны музей Фінляндыі — музей знаходзіцца ў сталіцы Фінляндыі - Хельсінкі. У экспазіцыі музея прадстаўлена вялікая колькасць экспанатаў звязаных з гісторыяй Фінляндыі.

Нацыянальны музей Фінляндыі
Suomen kansallismuseo
Kansallismuseo Helsinki.jpg
Заснаваны 1905
Месцазнаходжанне Хельсінкі
Наведвальнікі
Адрас Mannerheimintie 34, 00100 Helsinki[2]
Тэлефон +358 (9) 40501
nba.fi/en/nmf
Лагатып Вікісховішча Нацыянальны музей Фінляндыі на Вікісховішчы

Будынак нацыянальнага музея Фінляндыі створаны архітэктарамі Г. Гезеліусам, Э. Саарыненам і А. Ліндгрэнам, што працавалі ў архітэктурнай фірме Gesellius-Lindgren-Saarinen. Размешчана яно на праспекце Манергейма. Будаўніцтва пачалося ў 1905 годзе, завершана ў 1910 годзе. У 1916 годзе музей быў адкрыты для наведвальнікаў.

Экспазіцыя Нацыянальнага музея падзелена на шэсць частак. У ёй прадстаўлены калекцыі манет, медалёў, ордэнаў і знакаў адрознення, срэбра, ювелірныя вырабы і зброя. Шматлікія экспанаты знойдзены пры археалагічных раскопках на тэрыторыі Фінляндыі.

СпасылкіПравіць

  1. Finnish Museum Statistics 2014Museiverket, 2015. — ISSN 1798-4580
  2. http://www.museot.fi/museohaku/index.php?museo_id=21128 Праверана 30 студзеня 2020.