Нацыянальны тэатр (Прага)

Нацыянальны тэатр (чэшск.: Národní divadlo) — галоўны тэатр у Чэхіі і ў Празе, які ставіць як оперы і балеты, так і драматычныя спектаклі. Старшынёй Таварыства па будаўніцтве Нацыянальнага тэатра быў граф Ян Гарах, чэшскі палітык, грамадскі дзеяч і мецэнат[3].

Нацыянальны тэатр
чэшск.: Národní divadlo[1]
чэшск.: České zemské národní divadlo Praha[2]
Пражскі нацыянальны тэатр
Пражскі нацыянальны тэатр
Заснаваны 11 чэрвеня 1881
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Прага, Чэхія
Дырэктар Вацлаў Пелаўх
Сайт narodni-divadlo.cz
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Закладка першага каменя

Тэатр быў пабудаваны ў 1881 годзе па праекце архітэктара Іозефа Зітэка ў стылі неарэнесансу, але неўзабаве знішчаны пажарам, успрынятым як агульнанародная катастрофа. Пасля пажару быў у рэкордныя тэрміны рэканструяваны вучнем Зітэка — Іозефам Шульцам, аўтарам іншага знакавага збудавання — Нацыянальнага музея — і з 1883 года зноў адкрыты. Першая пастаноўка — опера Лібушэ (Libuše) Бедржыха Сметаны.

Будаўніцтва вялося на народныя ахвяраванні пад лозунгам «Нацыя — сабе» (Národ sobě; гэтыя словы ўпрыгожваюць глядзельную залу). Першапачаткова Нацыянальны тэатр павінен быў стаць пляцоўкай для нацыянальнага чэшскага мастацтва, аднак у наш час у яго рэпертуары прысутнічаюць і творы сусветнай драматургіі і музыкі.

 
Новая сцэна

У 19761983 гады тэатр быў ізноў рэканструяваны і пашыраны. Да стагоддзя Нацыянальнага тэатра ў 1983 годзе адкрыўся будынак Новай сцэны, у якім праходзяць спектаклі тэатра «Чароўны ліхтар» (Laterna magica).

Архітэктура

правіць

Экстэр'ер

правіць

На паўночным фасадзе — статуі А. Вагнера «Забоя» і «Луміра», на атыку — «Апалон і дзевяць муз» і «Багіня перамогі» Б. Шнірха. Над бакавым уваходам усталяваны алегорыі Оперы і Драмы (аўтарам меркавана з'яўляецца Іозеф Вацлаў Мысльбек, шырока вядомы як аўтар статуі Св. Вацлава на Вацлаўскай плошчы).

Інтэр'ер

правіць
 
Інтэр'ер глядзельнай залы

Столь глядзельнай залы ўпрыгожана васьмю «Алегорыямі мастацтва» (Ф. Жэнішэк). У галоўным фае — маляўнічы трыпціх «Залаты век, заняпад і ажыўленне мастацтва» (ён жа).

Філіялы

правіць

У наш час філіяламі Нацыянальнага тэатра з'яўляюцца таксама Саслоўны тэатр і Тэатр Калаўрата.

Зноскі

  1. Administrativní registr ekonomických subjektů
  2. Virtual Study of Theatre InstituteInstitut umění - Divadelní ústav. Праверана 16 красавіка 2020.
  3. Замак Градэк у Неханіц. // 420on.cz. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013. Праверана 2013-2-11.

Спасылкі

правіць