Нацыянальны цэнтр выканальніцкіх мастацтваў

Нацыянальны цэнтр выканальніцкіх мастацтваў, спачатку які задумваўся як Вялікі нацыянальны оперны тэатр і ў прастамоўі званы «Яйкам», — оперны тэатр плошчай 200 000 кв. м, размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад плошчы Цяньаньмэнь і Дому народных збораў у Пекіне. Уяўляе сабой эліпсоідны купал са шкла і тытану, які ўздымаецца пасярод штучнага возера Чжунаньхай. Тры галоўных залы тэатра здольныя змясціць не меней 6500 гледачоў.

Тэатр у чэрвені 2007 года.

Архітэктарам выступіў француз Поль Андро; будаўніцтва працягвалася са снежня 2001 па снежань 2007 года. Збудаванне такога велічэзнага футурыстычнага будынка ў гістарычным цэнтры кітайскай сталіцы выклікала вялікія спрэчкі як з пункту гледжання яго неадпаведнасці гарадскому асяроддзю, так і па прычыне надмерных і ўвесь час узрастаючых падчас будаўніцтва выдаткаў.

СпасылкіПравіць