Акадэмія нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Акадэмія нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (АНБ) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску. Ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў на першай і другой ступені вышэйшай адукацыі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі з ліку ваеннаслужачых, якія праходзяць ваенную службу па кантракце ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Акадэмія нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
альтэрн.: Акадэмія нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь[1] | |
Заснаваны | 27 снежня 1946[2] |
Начальнік | Валянцін Аляксеевіч Платонаў |
Студэнты | 1 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь |
Юрыдычны адрас | 220034, Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Змітрака Бядулі, 2 |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны 27 снежня 1946 года у Львове загадам міністра дзяржаўнай бяспекі СССР № 00563 як спецыяльная школа па падрыхтоўцы аператыўнага складу для органаў дзяржбяспекі. У навучальным працэсе нараўне са спецыяльнымі дысцыплінамі, значнае ў пасляваенны час месца займалі агульнаадукацыйныя прадметы. У красавіку 1952 года школа была пераўтворана ў спецыяльную навучальную ўстанову па падрыхтоўцы аператыўных работнікаў юрыдычнага профілю.
У снежні 1954 года па рашэнні ўрада школа пераведзена ў Магілёў, дзе з 1956 года пачала падрыхтоўку аператыўных работнікаў выключна на базе вышэйшай адукацыі. У 1957—1960 гадах школа ажыццяўляла падрыхтоўку супрацоўнікаў з веданнем замежнай мовы, а таксама перападрыхтоўку кадравага складу органаў дзяржбяспекі.
На працягу доўгага часу школа з’яўлялася адной з дзвюх навучальных устаноў, нараўне з Вышэйшай школай КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага, якія рыхтавалі кадры для тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай бяспекі.
У жніўні 1961 года школа пераведзена ў Мінск. Распараджэннем Савета Міністраў СССР ад 18 верасня 1964 года Мінская спецыяльная школа была пераўтворана ў Вышэйшыя курсы КДБ пры СМ СССР па падрыхтоўцы аператыўных работнікаў для тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай бяспекі з гадавым тэрмінам навучання.
У 1988 годзе курсы перайшлі на новую праграму падрыхтоўкі з правам выдачы дыплома аб атрыманні вышэйшай спецыяльнай адукацыі.
У студзені 1992 года Вышэйшыя курсы КДБ СССР былі перададзены пад юрысдыкцыю Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і сталі Вышэйшымі курсамі КДБ Рэспублікі Беларусь. У красавіку 1994 года Вышэйшыя курсы КДБ былі пераўтвораны ў Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2022 г. № 355 «Аб Акадэміі нацыянальнай бяспекі» дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Акадэмія нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь»[3].
Структура
правіцьФункцыянуюць 12 спецыяльных кафедраў, дзейнічаюць два навукова-даследчыя аддзелы і дактарантура (ад’юнктура). Пераменны склад навучаецца на 3 факультэтах, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў. У інстытуце вядуць педагагічную і навукова-даследчую работу 1 акадэмік, 8 дактароў навук, 21 кандыдат навук, 9 прафесараў і 26 дацэнтаў.
Начальнікі
правіць- Епіфан Фёдаравіч Буслоўскі (1954—1972)
- Віктар Іванавіч Воранаў (1972—1979)
- Іван Леапольдавіч Лысакоўскі (1979—1988)
- Уладзімір Антонавіч Собалеў (1988—1992)
- Станіслаў Нічыпаравіч Князеў (1998—2001)
- Мікалай Канстанцінавіч Рабчонак (2001—2007)
- Ігар Андрэевіч Бахматаў (2008—2010)
- Ігар Ніканавіч Кузняцоў (2010—2014)
- Іван Аляксеевіч Корж (2014—2016)
- Алег Валер’евіч Сталярчук (2016—2018)
- Вячаслаў Васілевіч Язерскі (2018—2020)
- Ігар Аляксандравіч Паўлюшчанка (2020 — лістапад 2021)
- Валянцін Аляксеевіч Платонаў (з лістапада 2021)
Вядомыя выкладчыкі
правіць- Анатоль Паўлавіч Хількевіч (1934—2005) — беларускі філосаф.